Vorwaerts, Лента.ру, Независимая Газета, Взгляд, Обком

Калі ўзгадаць пра тое, што беларускі аўтакрат Аляксандр Лукашэнка атрымлівае газ за частку таго кошту, які быў прапанаваны Украіне, нельга пазбавіцца ад пачуцця, што Масква выкарыстоўвае свае газавыя пастаўкі ў палітычных мэтах. У такім разе наступствы канфлікту не будуць абмежаваныя ўнутранай палітыкай ва Украіне.

«Vorwaerts» (Германія)

Калі ўзгадаць пра тое, што беларускі аўтакрат Аляксандр Лукашэнка атрымлівае газ за частку таго кошту, які быў прапанаваны Украіне, нельга пазбавіцца ад пачуцця, што Масква выкарыстоўвае свае газавыя пастаўкі ў палітычных мэтах. У такім разе наступствы канфлікту не будуць абмежаваныя ўнутранай палітыкай ва Украіне.

«Vorwaerts» (Германія)
 
Беларусі, напрыклад, адмова прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі (гэтага патрабавала Масква) не замінае атрымліваць расійскі крэдыт і адносна танны газ на 2009 год (канчатковая цана пакуль не вядомая). Пры гэтым прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перадаў пытанне аб прызнанні парламенту, адклаўшы яго разгляд да вясны. Між тым, як думаюць назіральнікі, афіцыйны Мінск проста атрымаў адтэрміноўку і магчымасць захаваць свой твар (быццам Беларусь не паддалася ціску Масквы і захавала незалежнасць сваёй знешняй палітыкі).
«Лента.ру» (Расія)
 
Пасол Украіны Ігар Ліхавы заявіў, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з украінскім прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам. Пры гэтым пасол шмат казаў пра газавы шантаж з боку Расіі і неабходнасць аб’яднання краін-транспарцёраў. Мясцовыя эксперты адзначылі, што інфармацыйныя паведамленні беларускага дзяржаўнага тэлебачання сталі сапраўдны плюралістычнымі — побач з расійскімі заявамі пра адказнасць у канфлікце Украіны пачалі з’яўляцца заявы ўкраінскіх палітыкаў аб газавым шантажы з боку РФ.
«Независимая Газета» (Расія)
 
 
Сітуацыя, якая ўзнікла пасля 2 студзеня, дае мясцовым назіральнікам і экспертам магчымасць казаць пра каласальнае падзенне рэйтынгу існуючай улады ў асобе Аляксандра Лукашэнкі. Шкада, што ў Беларусі няма незалежных сацыялагічных інстытутаў, якія маглі б замераць ступень гэтага падзення.
«Взгляд» (Расія)
Рэйтынг Лукашэнкі незалежныя сацыёлагі называюць «тэфлонавым»: якія б ветры не дзьмулі, папулярнасць Бацькі такая, як і была. І ўсё роўна свая кашуля аказалася бліжэй да цела: пачуўшы нядобрае, у апошнія месяцы года народ пачаў пераводзіць рублёвыя дэпазіты ў валютныя або ўвогуле хаваць валюту, як заявіў правадыр, «пад матрац». Абвал валюты адштурхнуў на задні план сітуацыю з пастаўкай расійскага газу ў Беларусь. Кошт пытання на 2009 год дасюль не вядомы. У мясцовых экспертаў дзве версіі: Мінск і Масква не дамовіліся, і газавая вайна пачнецца пасля заканчэння ўкраінскай эпапеі. Іншы варыянт: кошт не называецца, каб не даць Кіеву дадатковых козыраў у супрацьстаянні з Масквой.

«Обком» (Украіна)

Каментаваць