Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбудуцца 10 мая

Сёння спікер Сейма, Радаслаў Сікорскі, афіцыйна абвясціў дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Яны адбудуцца 10 мая. Другі тур, калі ён спатрэбіцца, адбудзецца праз два тыдні, 24 мая.



Напярэдадні цырымоніі падпісання пастановы, спікер пажадаў, каб выбарчая кампанія прайшла ў духу ўзаемнай павагі і ў плённым абмеркаванні лёсу Польшчы. Радаслаў Сікорскі таксама заклікаў паважаць здабытую 25 гадоў таму свабоду і не падрываць чысціні выбарчага працэсу. Дадаўшы, што свабода з'яўляецца агульнай каштоўнасцю для палякаў, аб якой мае дбаць кожны, нягледзячы на розніцу ў палітычных поглядах.   

Каментаваць