Выбары ва Украіне. Суд у Адэсе аштрафаваў Чубаку (відэа)

Герою "Зорных войнаў" давядзецца заплаціць 170 грыўняў.



Фота з сацсетак. Чубака схадзіў у суд


Кіеўскі раённы суд Адэсы аштрафаваў правапарушальніка, пераапранутага ў касцюм героя "Зорных войнаў" Чубаку за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Чубака каля аднаго з выбарчых участкаў горада пад гучную музыку фатаграфаваўся з дзецьмі, паведамляе korrespondent.net

Чубака не змог прад'явіць дакументы, калі гэта запатрабавалі паліцэйскія, і яго павезлі ў райаддзел міліцыі. На судовае пасяджэнне правапарушальніка прывялі супрацоўнікі паліцыі. Суд прыняў рашэнне аб накладанні штрафу ў памеры 170 грыўняў.

Дарта Вейдэра, Валарада сітхаў, разам са штурмавікамі сёння выгналі з выбарчага ўчастка. Лорд спрабаваў прагаласаваць на сваім участку ў гімназіі №9, адзначае delfi.lv Яго не апынулася ў спісе выбаршчыкаў, хоць уся сям'я цёмнага ўладара, уключаючы сына Люка і дачку Лею, змагла аддаць галасы. Па дадзеных "Першага адэскага канала", Вейдер проста адмовіўся прад'явіць пашпарт.

Чальцы выбарчай камісіі абвінавацілі Вейдэра, які з'явіўся на ўчастак у суправаджэнні імперскіх штурмавікоў, у спробе незаконнай агітацыі. На месца выклікалі паліцыю, і ўсіх "кінагерояў" з участку выгналі.

Каментаваць