Выбух ля мячэці Прарока ў Медзіне: як мінімум чацвёра загінулых

Выбух адбыўся падчас заходу сонца, калі вернікі збіраліся пачаць малітву. Пакуль ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад.
REUTERS

REUTERS



Чацвёра ахоўнікаў загінулі і пяцёра пацярпелі ў Медзіне, калі смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на паркоўцы паміж комплексам Мячэці Прарока і судом, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Саудаўскай Аравіі, перадае ВВС.

Напад адбыўся ўвечары ў панядзелак, калі тысячы паломнікаў сабраліся для вячэрняй малітвы.

Паводле МУС краіны, "тэрарыстычнай злачынства" супраць наведвальнікаў храмавага комплексу папярэджана дзякуючы пільнасці праваахоўнікаў, паведамляе ТАСС. Смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне пасля таго, як прыцягнуў увагу аховы, якая палічыла яго паводзіны падазроным.

Міністэрства ўнутраных спраў каралеўства ўжо пачало расследаванне па факце выбуху. На пад'ездах да мячэці ўстаноўлены дадатковыя блокпосты і пункты надгляду, тэрыторыя вакол храмавага комплексу цалкам блакаваная. Мячэць функцыянуе ў ранейшым рэжыме.

Ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад.

© Courtesy of Noor Punasiya via AP

© Courtesy of Noor Punasiya via AP


Мячэць Прарока (Масджыд Ан-Набаві) — месца пахавання прарока Мухамеда — з'яўляецца адной з мусульманскіх святынь, другой па значнасці пасля Запаведнай Мячэці ў Мецы.

Раней у панядзелак прагучалі выбухі каля шыіцкай мячэці ў горадзе Каціф на ўсходзе краіны, а таксама ў Джыдзе непадалёк ад амерыканскага консульства. У выніку выбуху ў Джыдзе пацярпелі два ахоўнікі.




Каментаваць