Выбух у Турцыі: дзевяць загінулых, больш за 60 параненых

Дзевяць чалавек загінулі і 64 параненыя ў выніку выбуху ў паліцэйскага ўчастка ў горадзе Джызэ на паўднёвым усходзе Турцыі, паведамляе ВВС.

Джызрэ, сакавік 2016 года. У ходзе аперацыі турэцкіх сіл у мінулым годзе горад, населены пераважна курдамі, моцна пацярпеў. Фота GETTY IMAGES




Магутны выбух каля паліцэйскага ўчастка адбыўся ў пятніцу раніцай. Паводле мясцовых СМІ, начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў на прапускным пункце ў 50 метрах ад будынка ўчастка. Як відаць на тэлекадрах, значная частка будынка паліцэйскага ўчастка разбураная. На кадрах, паказаных мясцовым тэлеканалам NTV, бачны слуп дыму, што ўздымаецца ад будынка. Фасад будынка практычна цалкам разбураны.

На месцы здарэння працуюць медыкі. Міністэрства аховы здароўя Турцыі накіравалі да месца здарэння 12 машын хуткай дапамогі і медыцынскія верталёты. Таксама прыбылі ратавальнікі і пажарныя, паведамляе ТАСС.

Фота АР.

У рэгіёне рапачата шырокамаштабная аперацыя па пошуку і нейтралізацыі нападнікаў, перакрытыя некаторыя аўтадарогі. Для гэтага ў Джызрэ перакінутыя баявыя падраздзяленні ваенных і жандармерыя., адзначае ТАСС.Асноўную частку насельніцтва Джызрэ складаюць курды. У 2015 годзе ў горадзе прайшла маштабная паліцэйская аперацыя супраць курдскіх баевікоў, пасля якой Турцыю абвінавацілі таксама і ў дзеяннях супраць грамадзянскага насельніцтва горада.

У сераду турэцкая армія пачала наземную аперацыю на тэрыторыі Сірыі, накіраваную супраць ісламістаў і атрадаў самаабароны сірыйскіх курдаў, якія кантралююць прыгранічны рэгіён. Пасля таго, як турэцкія войскі перасеклі сірыйскую мяжу, Анкара запатрабавала вываду курдскага падраздзяленняў з рэгіёну, заявіўшы, што ў адваротным выпадку пачне іх знішчаць.

Турцыя таксама патрабуе, каб курдскія атрады выйшлі з горада Манбідж, які быў адбіты імі ў ісламістаў у ходзе сумеснае аперацыі з сірыйскімі паўстанцамі.




Каментаваць