Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

З Днём Незалежнасці, Польшча!

У дзень заканчэння Першай сусветнай вайны, 11 лістапада 1918 года, польская дзяржава зноў з'явілася на мапе Еўропы — пасля 125 гадоў акупацыі Прусіяй, Расіяй і Аўстрыяй.
У гэты дзень маршал Юзэф Пілсудскі, які напярэдадні вярнуўся з нямецкага палону, прыняў ад Рэгенцкай Рады ваенную ўладу ў Варшаве.

«Дзень сённяшні з'яўляецца гістарычным, незабыўным, шчаслівым і трыумфальным! Мы — вольныя! Мы — гаспадары нашай краіны! Здарылася гэта ў вельмі нечаканых умовах, але — здарылася! Германцы аслабелі. Час ад часу яны яшчэ стрымліваюць свае пазіцыі, але ў большасці — паддаюцца раззбраенню не толькі ваенным, але і цывільным грамадзянам Польшчы. Цуды, цуды адбываюцца ў нашай сталіцы. Маршыруюць салдаты ў нямецкіх мундзірах з чырвонымі павязкамі і белымі арламі на фуражках — гэта вызваленыя палякі з Познаньскага княства. Ідуць салдаты ў нямецкіх мундзірах з французскімі кукардамі - гэта дзеці Эльзаса і Латарынгіі, якія спяваюць пераможныя песні і братаюцца з палякамі. Разбурылася сцяна страху і рабства. Мы — вольныя і мы — проста Людзі!»
(урывак звароту Юзэфа Пілсудскага да народа, Варшава, 1918/11/11 г.).

Праз тры дні (14 лістапада 1918 году) Пілсудскі прыняў на сябе таксама грамадзянскую ўладу, а сама Рэгенцкая Рада і Часовы народны ўрад Польскай Рэспублікі вырашылі надзяліць Пілсудскага паўнамоцтвамі часовага кіраўніка (Naczelnik Państwa). Дата 11 лістапада — з'яўляецца хутчэй сімвалічнай, бо юрыдычна ў гэты дзень ніякія дакументы аб незалежнасці падпісаны не былі.

Юзэф Пілсудскі, rech-pospolita.ru/

Юзэф Пілсудскі, rech-pospolita.ru/


Пасля таго, як Польшча стала часткай сацыялістычнага лагера, Дзень незалежнасці афіцыйна не адзначаўся. Так працягвалася да 1989 года, калі ў Польшчы прайшлі першыя дэмакратычныя выбары.

З тых часоў 11 лістапада зноў стала Нацыянальным святам незалежнасці (Narodowe Święto Niepodległości). 

Зараз 11 лістапада — гэта нагода для палякаў яшчэ раз узгадаць той цяжкі і доўгі шлях да незалежнасці, які ім давялося прайсці. Незалежнасці, выпакутаванай і атрыманай коштам мноства ахвяр.

З Днём Незалежнасці, Польшча!



Каментаваць