Зімбабве. 30 гадоў дыктатуры Мугабэ

Народ Зімбабве адзначае дату, якую не зразумела, якім чынам адзна­чаць, — як трагедыю, або як свята. 30 гадоў таму краіна стала незалежнай, аднак у той жа дзень да ўлады прыйшоў Роберт Мугабэ, які з тых самых часоў не пакідае пасаду прэзідэнта. Мугабэ даўно ўжо перайшоў усе межы разумнага. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць яго ў забойстве як мінімум 20 тысяч чалавек. У 2000 годзе дыктатар даў дазвол нападаць на гаспадаркі белых фермераў і канфіскоўваць іх. Нацыяналізацыя прывяла да неўраджаю і голаду. Мугабэ даўно забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз.

Народ Зімбабве адзначае дату, якую не зразумела, якім чынам адзна­чаць, — як трагедыю, або як свята. 30 гадоў таму краіна стала незалежнай, аднак у той жа дзень да ўлады прыйшоў Роберт Мугабэ, які з тых самых часоў не пакідае пасаду прэзідэнта. Мугабэ даўно ўжо перайшоў усе межы разумнага. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць яго ў забойстве як мінімум 20 тысяч чалавек. У 2000 годзе дыктатар даў дазвол нападаць на гаспадаркі белых фермераў і канфіскоўваць іх. Нацыяналізацыя прывяла да неўраджаю і голаду. Мугабэ даўно забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз. Супраць краіны дзейнічае шмат эканамічных санкцый. Дыктатар кажа, што менавіта з-за іх у краіне перманентны эканамічны крызіс.

Па матэрыялах «Мail and Guardian» (ПАР)

Каментаваць