Зімбабве. Дыктатар святкуе

Роберт Мугабэ, прэзідэнт і дыктатар Зімбабве, адсвяткаваў дзень нара­джэння. Яму стукнула 86 гадоў. Парадокс у тым, што дыктатар нарадзіўся 21 лютага, аднак адзначыць свята чамусьці вырашыў толькі зараз. З такой нагоды быў арганізаваны дарагі фуршэт. Адначасова ў сталіцы краіны адбыўся вялікі канцэрт, які выклікаў пратэсты апазіцыі. Па падліках апанентаў рэжыму, мерапрыемства каштавала прыкладна паўмільёна долараў, што не вельмі этычна ў краіне, дзе сярэдні заробак 50 долараў на месяц. Аднак пры гэтым апазіцыя ў асобе Моргана Тсвангіраі прыняла ўдзел амаль ва ўсіх урачыстасцях.



Роберт Мугабэ, прэзідэнт і дыктатар Зімбабве, адсвяткаваў дзень нара­джэння. Яму стукнула 86 гадоў. Парадокс у тым, што дыктатар нарадзіўся 21 лютага, аднак адзначыць свята чамусьці вырашыў толькі зараз. З такой нагоды быў арганізаваны дарагі фуршэт. Адначасова ў сталіцы краіны адбыўся вялікі канцэрт, які выклікаў пратэсты апазіцыі. Па падліках апанентаў рэжыму, мерапрыемства каштавала прыкладна паўмільёна долараў, што не вельмі этычна ў краіне, дзе сярэдні заробак 50 долараў на месяц. Аднак пры гэтым апазіцыя ў асобе Моргана Тсвангіраі прыняла ўдзел амаль ва ўсіх урачыстасцях. Морган дабіўся не толькі прызнання вынікаў выбараў, на якіх перамагла ягоная партыя, аднак і права фармаваць урад. Рызыкаваць дэмакраты не маюць права. Зараз усе чакаюць, ці будзе Мугабэ балатавацца ў 2013 годзе на пасаду прэзідэнта. Ёсць шмат чутак, што на гэты раз ён адмовіцца. Хаця б таму, што на той час Мугабэ будзе ўжо 89 гадоў.

Па матэрыялах «Mail and Guardian» (ПАР)
 

Каментаваць