Зімбабве. Забаронены рок-гурт

Улады Зімбабве пастанавілі забараніць тур рок-гурта “Freshlyground з Паўднёвай Афрыкі. Таксама ўсім каналам тэлебачання і радыёстанцыям забаронена трансляваць песні гурта. “Freshlyground даволі папулярны ў рэгіёне калектыў. Дастаткова сказаць, што ягоныя музыканты дапамаглі спявачцы Шакіры выканаць гімн апошняга чэмпіянату свету па футболе. Прычынай забароны калектыву ў Зімбабве, відавочна, стала апошняя песня “Chicken to Change, галоўны герой якой дыктатар Роберт Мугабэ. Увогуле, забароны “Freshlyground трэба было чакаць даўно.

Улады Зімбабве пастанавілі забараніць тур рок-гурта “Freshlyground з Паўднёвай Афрыкі. Таксама ўсім каналам тэлебачання і радыёстанцыям забаронена трансляваць песні гурта. “Freshlyground даволі папулярны ў рэгіёне калектыў. Дастаткова сказаць, што ягоныя музыканты дапамаглі спявачцы Шакіры выканаць гімн апошняга чэмпіянату свету па футболе. Прычынай забароны калектыву ў Зімбабве, відавочна, стала апошняя песня “Chicken to Change, галоўны герой якой дыктатар Роберт Мугабэ. Увогуле, забароны “Freshlyground трэба было чакаць даўно. У 2008 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў у Зімбабве, гурт выступаў на мітынгах галоўнага кандыдата апазіцыі Моргана Тсвангіраі, які перамог Мугабэ ў першым туры. Другога туру не адбылося з-за таго, што лідэр апазіцыі зняў кандыдатуру на знак пратэсту супраць паліцэйскага ціску на сваіх актывістаў. Пасля гэтага “Freshlyground хацелі абвесціць Зімбабве байкот, аднак Мугабэ, здаецца, іх апярэдзіў.

Па матэрыялах “Gazeta Wyborcza (Польшча)

Каментаваць