З паўднёвага ўсходу Украіны і Крыма на Львоўшчыну выедуць 2,5 тысячы бежанцаў

Па стане на 5 красавіка ў Львоўскую вобласць на часовае пражыванне маюць намер выехаць 2,5 тысячы жыхароў Крыма, Харкаўскай, Херсонскай, Адэскай і Запарожскай абласцей, перадае "Украінская праўда".



Усяго на гарачую лінію Львоўскі аблсавету, адкрытую для жыхароў паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны і Крыма, звярнуўся 543 сям'і, яны выказалі жаданне часова пражываць ў Львоўскай вобласці.

Прыняць бежанцаў у сваіх дамах гатовыя 560 сем'яў. На дадзены момант ўладкавана на часовае пражыванне 1425 бежанцаў, з іх 828 — дарослыя, 597 — дзеці.

Раней на часовае пражыванне ў Львоўскую вобласць мелі намер выехаць 1738 жыхароў Крыма і паўднёва-ўсходніх абласцей.

Каментаваць