З суботы ў Крыме дзейнічае іншая Канстытуцыя

З 12 красавіка пачала дзейнічаць "Канстытуцыя Крыму" , згодна з якой рэспубліка з'яўляецца часткай тэрыторыі РФ.



Тэкст дакумента апублікаваны ў афіцыйнай газеце крымскага парламента "Крымскія весткі" .
Згодна з дакументам, Крым называецца "дэмакратычнай прававой дзяржавай у складзе Расійскай Федэрацыі".
 
У дакуменце таксама адзначаецца, што тэрыторыя рэспублікі з'яўляецца адзінай і непадзельнай і складае неад'емную частку тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
 
У Меджлісе, у сваю чаргу, раскрытыкавалі так званую "канстытуцыю Крыма". Праект новай канстытуцыі Крыма ігнаруе правы крымскататарского народа, заявіў кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў.
 

Каментаваць