За аэрапорт Данецка ідуць жорсткія баі. Сепаратысты выставілі ўльтыматум

Байцам у Данецкам аэрапорце сепаратысты агучылі ўльтыматум. Салдаты просяць камандаванне даслаць падмогу і даць каманду артылерыі знішчыць тэрарыстаў. У адваротным выпадку можна чакаць многа ахвяраў.



Сутнасць ультыматума ў тым, што да 17:00 13 студзеня байцы Узброеных Сіл Украіны павінны пакінуць Данецкі аэрапорт. У адваротным выпадку расійская артылерыя і танкі зруйнуюць яго з зямлёй.  
 
 
"Нас б'юць з двух бакоў танкамі з 400 метраў і артылерыяй. Падтрымкі нашай артылерыі няма. Да 17:00 баевікі далі час сысці з новага тэрмінала. Калі мы гэтага не зробім, тэрарысты нас тут проста знішчаць. Тэрмінал цалкам прастрэльваецца. Але мы нікуды не сыйдзем. Мы не збіраемся адступаць. Нас тры дні знішчаюць цяжкай зброяй. Тут ужо нічога не засталося. Мы чакаем падтрымкі ", — паведаміў адзін з байцоў аэрапорта.
 
 
Каментуючы гэтую інфармацыю, спікер штаба АТА Раман Туравец паведаміў: "Наша пазіцыя простая — мы не збіраемся адтуль сыходзіць. Аэрапорт даўно стаў ужо стаў больш чым стратэгічным аб'ектам. Гэта сімвал і мы проста так не сыйдзем, нягледзячы на ультыматум".
Ён дадаў, што гаварыць пра танкавыя абстрэлы не варта,  "па нашай інфармацыі сёння ў 8 раніцы" працаваў "толькі адзін танк тэрарыстаў".
У штабе запэўнілі, што агнявую падтрымку аказваюць.
 
 
У той жа час, як паведамілі байцы, ўся "падтрымка" па стане на 13:00 выказалася ў дадатковай жывой сіле (менш за дзесяць чалавек). Падтрымкі артылерыі не было.
 
 
"Раніцай па нас білі два танкі. 27 стрэлаў. У адказ ім адляцела прэч цэлых чатыры міны і ўсе міма", - паведамілі байцы.
 
 
Пад ударам расійскай артылерыі абрынулася дыспетчарская вежа, адкуль вялося назіранне за баевікамі і карэктаваўся агонь. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік АТА Леанід Мацюхін.
 
 
Камандзір 1-й штурмавой роты дабравольніцкага ўкраінскага корпуса "Правы сектар" з пазыўным "Падалянін" падкрэслівае: "Калі Парашэнка і Генштаб не паварушацца і не дадуць цяжкага ўзбраення і боекамплекта, то тут будзе шмат 200-ых".
 
У сваю чаргу спікер СНБА Украіны Андрэй Лысенка  заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць аэрапорт.
 
 
"Ультыматум яны рэгулярна ставяць, і да гэтага ўжо прывыклі. Няма загаду пакідаць гэты стратэгічны аб'ект — Данецкі аэрапорт. Нашы вайскоўцы працягваюць утрымліваць межы", — заявіў Лысенка.
Ён таксама сцвярджае, што ўкраінскія вайскоўцы ў Данецкам аэрапорце "забяспечаны ўсім неабходным для выканання баявых задач".
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

У аэрапорце Данецка баевікі знішчылі дыспетчарскую вежу

0
1
0
0

Reuters.com

У аэрапорце Данецка ўпала дыспетчарская вежа. Гэтую інфармацыю ВПС Украіна пацвердзіў прадстаўнік ато Леанід Мацюхін.
Сайт airlive.net апублікаваў фатаграфію з камер назірання ў Данецку, на якой відаць адсутнасць вежы.


Па словах прадстаўніка АТА, вежа абрынулася з прычыны абстрэлаў у аўторак.

На працягу апошніх дзён пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у аэрапорце абстрэльвалі баевікі.

У панядзелак па вежы і новым тэрмінале на працягу дня вялі агонь з стралковай зброі, гранатамётаў, мінамётаў, артылерыі і ўзбраення танкаў, паведамляў прэс-цэнтр АТА.

http://nn.by/?c=ar&i=142169

Каментаваць