Захопленаму ў Беларусі ўкраінцу Грыбу працягнулі арышт да сакавіка

Актывіст Павел Грыб, выкрадзены расійскімі спецслужбамі з тэрыторыі Беларусі, застанецца пад арыштам як мінімум да 4 сакавіка 2018 года.


Аб рашэнні краснадарскага суда бацька хлопца паведаміў у інтэрв'ю HromadskeTV.

«Працягнулі на два месяца. Не прынялі ніякіх довадаў» — заявіў Ігар Грыб, сын якога са жніўня знаходзіцца ў расійскім следчым ізалятары пасля выкрадання на тэрыторыі Беларусі. Хлопца абвінавачваюць у тэрарызме.

Раней стала вядома, што ўкраінскія консулы падчас наведвання зняволенага не змаглі перадаць яму неабходныя лекі.
«Сем хвілін — менавіта столькі далі ўкраінскім консулам для сустрэчы з Паўлам. Размаўляць на ўкраінскай мове — забаронена, лекі — забаронены. Павел не здымае капялюш, цела абсыпана язвамі, стан здароўя пагаршаецца» — паведамляў бацька вязня.

Міністэрства замежных спраў Украіны ў чарговы раз запатрабавала ад Расіі даць дазвол на абследванне стану здароўя затрыманага ўкраінскімі медыкамі.

Напярэдадні сястра зняволенага звярнулася з адкрытым лістом да Рады Еўропы:
«Я не магу перадаць вам увесь боль, мой і маіх бацькоў, у сувязі з тым, што мой такі яшчэ юны брат мусіць штодзённа, штохвілінна пакутаваць праз тое, што нарадзіўся і вырас ва Украіне» — вядзецца ў звароце .

У сераду, 13 снежня, стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі часова прыпыніла праверку абставін знікнення Паўла Грыба з тэрыторыі краіны. Паводле прадстаўніка МУС Канстанціна Шалькевіча, беларускі бок чакае адказу на звароты, накіраваныя ў адпаведныя органы Расійскай Федэрацыі. Да атрымання адказаў праверка прыпынена, канчатковага рашэння па яе выніках не прынята.


Паводле матэрыялаў rbc.ua, hromadske.ua«Радыё Свабода»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць