Захопнікі аддзялення паліцыі ў Ерэване ўзялі ў закладнікі лекараў (абноўлена)

Узброеная група «Сасна црэр», якая захапіла паліцэйскі ўчастак у Ерэване, узяла ў закладнікі брыгаду лекараў хуткай дапамогі, паведаміў прадстаўнік мясцовай паліцыі Ашот Агаранян.
Паводле яго слоў, пасля начной перастрэлкі на тэрыторыі захопленага аддзялення заставалася двое пацярпелых.

«Праваахоўнікі прапанавалі аказаць ім медычную дапамогу, аднак атрымалі адмову. Пазней члены ўзброенай групы запатрабавалі лекара і па прыбыцці брыгады хуткай дапамогі ўзялі лекараў у закладнікі», — цытуе Агараняна ТАСС.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Арменіі, у закладнікі ўзятыя чатыры медработніка, паведамляе ТАСС.

У аўторак вечарам паліцыя паведаміла аб бязладнай стральбе з захопленага будынка. У ходзе перастрэлкі былі параненыя паліцэйскі і два ўдзельнікі ўзброенай групы, яны былі адпраўленыя ў бальніцу.
Яшчэ два ўдзельнікі захопу аддзялення здаліся паліцыі.

«Праваахоўным органам здаліся чальцы ўзброенай групоўкі Гагік Егіазаран і Арам Акапян. Адбылася таксама перастрэлка, у выніку чаго паранены адзін паліцэйскі, а таксама сябра групоўкі Павел Манукян і яго сын Арам», — напісаў Агаронян на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Аблога захопленага паліцэйскага ўчастка працягваецца ўжо дзесяць дзён. 17 ліпеня група ўзброеных асоб уварвалася на тэрыторыю патрульна-паставога палка паліцыі ў Ерэване, пратараніўшы грузавіком жалезныя вароты. Адзін паліцэйскі пры гэтым загінуў, некалькі атрымалі раненні.

Захопнікі патрабавалі вызваліць апазіцыйнага актывіста Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца ў турме, і іншых людзей, якіх яны лічаць палітычнымі вязнямі, а таксама адправіць у адстаўку прэзідэнта Арменіі.

Пасля ў ходзе перамоў яны пагадзіліся адпусціць усіх якія былі ў іх на той момант закладнікаў, але адмовіліся здацца і працягнулі ўтрымліваць паліцэйскі ўчастак.

Узброеная група, узяўшая ў закладнікі ўрачэй, назвала ўмовы іх вызвалення. Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на «Новости-Армения».

Яны патрабуюць, каб да месца захопа закладнікаў у будынку паліцэйскага ўчастка прыбыў міністр аховы здароўя Арменіі і ўрачы, якія правядуць аперацыі.


Каментаваць