Закладнікі, захопленыя ў кашэрнай краме ў Парыжы, вызваленыя

 Пра гэта паведамляе Франс Прэс, не ўдакладняючы лік вызваленых. 



Раней паведамлялася, што двое ўзброеных людзей маглі утрымліваць ад пяці да шасці чалавек. 
 
 
Адначасова ў французскім Даммартэн-ан-Гоэле вядзецца штурм друкарні, дзе заселі двое тэрарыстаў, якія ўтрымлівалі прынамсі аднаго закладніка. У раёне будынка былі чутныя выбухі і перастрэлка. Ўлады ўпэўнены, што ў будынку друкарні забарыкадаваліся браты Шэрыф і Саід Куашы, якія зладзілі бойню ў рэдакцыі Шарлі Эбдо.
 
 
Паводле апошніх паведамленняў, закладнік у Даммартен-ан-Гоэль вызвалены. Ёсць інфармацыя, што абодва тэрарыста забітыя.

Каментаваць