Закон пра асаблівы статус Данбаса ўступіў у сілу

У пятніцу яго падпісаў Пётр Парашэнка, а юрыдычную моц дакумент набыў сёння, пасля апублікавання ў афіцыйнай парламенцкай газеце "Голас Украіны"



Закон вызначае асаблівы парадак арганізацыі мясцовага самакіравання ў Данецкай і Луганскай абласцях. Тэрмін дзейнасці закона — тры гады.

Паводле заканадаўчага акта, паўнамоцтвы мясцовых саветаў і службовых асоб, абраных на пазачарговых выбарах, прызначаных Вярхоўнай Радай Украіны Законам № 1680-VII, датэрмінова спыняцца. 

Пазачарговыя выбары дэпутатаў раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, пасялковых, сельскіх саветаў, сельскіх, пасялковых і гарадскіх галоў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей прызначаюцца на 7 снежня 2014.
 
 
Дадзены дакумент быў прадуглежаны мінскімі дамоўленасцямі, мяркуецца, што ён дапаможа нармалізаваць сітуацыю на ўсходзе Украіны.
 
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

Каментаваць