Закончылася акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі»

Сёлета грошы ў 17 краінах па ўсім свеце збіралі 120 тысяч валанцёраў. Сёлета збіралі грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям.

PAP/Leszek Szymański


А 20.00 у нядзелю, паводле польскага часу, закончыўся збор ахвяраванняў, які праходзіў у рамках дабрачыннай акцыі „Вялікі аркестр святочнай дапамогі” („Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy”). Сёлета мерапрыемства адбывалася юбілейны 25-ы раз.

Грошы збіралі 120 тысяч валанцёраў. Збор суправаджалі шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку, канцэрты, кірмашы, аўкцыёны, прабегі, экскурсіі і г.д.

Паводле папярэдніх дадзеных, на вечар у нядзелю, сёлета было сабрана больш за 22 мільёны злотых ( больш за 5 мільёнаў еўра).

Дадзеныя, адносна сабраных сродкаў пастаянна паступаюць у штаб фонду „Вялікі аркестр святочнай дапамогі”.

Падлік будзе працягвацца да канца лютага.

Канчатковую суму, сабраных сёлета ахвяраванняў 8 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі агучыць арганізатар акцыі Ежы Оўсяк (Jerzy Owsiak).

Сёлета валанцёры збіралі грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям.



 www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць