Замежная прэса пра Беларусь

Беларуская апазіцыя ў значнай ступені карэктуе палітыку афіцыйных уладаў і ЕС. Каля трэці беларусаў, па дадзеных сацыялагічных апытанняў, робяць стаўку на еўрапейскі выбар, які не абмяжоўваецца эканамічнай кааперацыяй. Улада свядома стварае перашкоды, каб альтэрнатыўны погляд не ўспрымаўся шырокімі слаямі насельніцтва краіны.

«Deutche Welle» (Германія)
 

Беларуская апазіцыя ў значнай ступені карэктуе палітыку афіцыйных уладаў і ЕС. Каля трэці беларусаў, па дадзеных сацыялагічных апытанняў, робяць стаўку на еўрапейскі выбар, які не абмяжоўваецца эканамічнай кааперацыяй. Улада свядома стварае перашкоды, каб альтэрнатыўны погляд не ўспрымаўся шырокімі слаямі насельніцтва краіны.

«Deutche Welle» (Германія)
 

«Расія, куды традыцыйна экспартавалася большая частка тавараў Беларусі, рэзка крытыкуецца прэзідэнтам Лукашэнкам за «зачыненыя» рынкі. На самай справе, беларускі прэзідэнт патрабуе крэдытаваць беларускі экспарт на расійскі рынак і ўключыць беларускія прадпрыемствы ў расійскія сістэмы лізінгу і дзяржаўных гарантый. Іншымі словамі, фактычна змагаецца за эксклюзіўныя правы і прывілеі на расійскім рынку. Задача стаіць простая: трэба любымі сродкамі разгрузіць склады беларускіх прадпрыемстваў за кошт расійскага бюджэту. Літаральна ўпіхнуць расіянам неліквідную прадукцыю і вывернуць ім кішэні.

BBC (Вялікабрытанія)



Магчымае з’яўленне ў Празе Аляксандра Лукашэнкі — аўтарытарнага палітыка, які жалезнай рукой кіруе сваёй краінай, — можа парушыць працу саміту і справакаваць абмеркаванне незапланаваных праграмай тэмаў. Фармальнае запрашэнне, якое перадалі Лукашэнку, раскалола ЕС: з аднаго боку — прыхільнікі «працягнутай рукі», з другога — тыя, хто выступае за жорсткую лінію ў адносінах з Мінскам. Некаторыя краіны (Вялікабрытанія, Бельгія. Нідэрланды) лічаць, што за апошні год патрабаванні па дэмакратызацыі, якія прад’явілі Мінску, былі выкананыя толькі часткова.

«Le Monde» (Францыя)



Між тым, жаданне Беларусі трапіць ва «Усходняе партнёрства», ужо закранула інтарэсы Расіі. Так, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што парламент Беларусі разгледзіць пытанне пра прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аднак у лютым Брусель даў зразумець, што прызнанне Сухумі і Цхінвалі пагоршыць адносіны Мінска з ЕС. У выніку спадар Лукашэнка свайго абяцання не стрымаў: пытанне пра Абхазію і Паўднёвую Асецію нават не з’явілася ў павестцы вясенняй сесіі парламенту.

«Коммерсантъ» (Расія)

Каментаваць