Замежная прэса пра Беларусь

Здаецца, што не столькі Расія кантралюе рэжымы Какойты, Смірнова, Лукашэнкі і іншых, колькі яны намагаюцца кантраляваць Расію, патрабуючы ў яе новыя прывілеі ў абмен на абяцанкі палымянай лаяльнасці. У гэтай сітуацыі старая думка наконт «нашага сукіна сыну» набывае незвычайную афарбоўку. З тым, што сукін сын — сябра, таварыш і брат, ніхто не спрачаецца. Застаецца ўдакладніць па-сямейнаму: старэйшы або малодшы.

«Коммерсант-ъ» (Расія)

Здаецца, што не столькі Расія кантралюе рэжымы Какойты, Смірнова, Лукашэнкі і іншых, колькі яны намагаюцца кантраляваць Расію, патрабуючы ў яе новыя прывілеі ў абмен на абяцанкі палымянай лаяльнасці. У гэтай сітуацыі старая думка наконт «нашага сукіна сыну» набывае незвычайную афарбоўку. З тым, што сукін сын — сябра, таварыш і брат, ніхто не спрачаецца. Застаецца ўдакладніць па-сямейнаму: старэйшы або малодшы.

«Коммерсант-ъ» (Расія)



Нашы адносіны з Беларуссю заходзяць у тупік. Адзіным плюсам можна лічыць, магчыма, толькі вайсковае супрацоўніцтва. Аднак наколькі гэта важна на фоне рэзкага пахаладання? 1 красавіка з кабельных сетак Беларусі зніклі аж пяць расійскіх каналаў. А мы ўсё кажам: «Украіна, Украіна»... Шматлікія апазіцыянеры з патрыятычнага лагеру ва ўсім вінавацяць Крэмль. Быццам гэта крамлёўскія Бацьку адштурхнулі. Логікі тут асаблівай няма. Па-першае, што значыць «адштурхнулі»? Беларусь, як і раней, карыстаецца прэферэнцыямі. Адсюль салідны грант у эквіваленце 12 працэнтаў ВУП Беларусі. Па-другое, калі невялікай краіне так моцна патрэбныя крэдыты, то наўрад ці можна размаўляць пра рэальную незалежнасць. Інакш нашто ў такой сітуацыі дэманстраваць такі гонар? Сёння мы назіраем поўны правал знешнепалітычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер можна ўпэўнена меркаваць, што адмовіўшыся стаць часткай Расіі, Беларусь будзе часткай Захаду. Паказальна, што рэспубліка ўцягнутая ў арбіту міжнародных фінансавых структур, а гэта смяротны прысуд. Варта ўзгадаць лёс румынскага лідэра Чаўшэску, які таксама спрабаваў балансаваць паміж СССР і Захадам. Гэты палітык набраў шмат даўгоў і паспрабаваў разлічыцца коштам жорсткай эканоміі. Вынік вядомы — рэвалюцыя і трыбунал.

«Русский обозреватель» (Расія)



Між іншым, прызнанне Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, здаецца, зацягваецца на нявызначаны тэрмін. Робячы разлік на дапамогу ЕС і міжнародных фінансавых арганізацый, прэзідэнт Беларусі наўрад ці будзе дражніць Захад да заканчэння глабальнага крызісу, а што будзе пасля, прагназаваць цяжка. Маскве ў такой сітуацыі застаецца толькі прыняць рэальнасць, абараняць сваю пазіцыю ў адзіноце і не сварыцца з адным з галоўных транспарцёраў расійскіх вугляродаў у Еўропу.

 «Республика» (Паўднёвая Асеція)


Ніякага рэальнага аднаўлення мяжы паміж Расіяй і Беларуссю чакаць не трэба. Гэта хутчэй палітычнае, чым сапраўднае. Словы лідэра рэспублікі наўрад ці будуць мець сур’ёзныя наступствы, аднак у чарговы раз нагадваюць Расіі пра існаванне межаў. Згадка пра мяжу была неабходнай пасля нядаўняга рашэння Расіі адмовіць Беларусі ў выдачы крэдыту.

«Речь» (Расія)


Не магу сабе ўявіць, што ў Польскай Народнай Рэспубліцы пасля 13 снежня 1981 года (увядзенне вайсковага становішча) быў бы магчымы, напрыклад, з’езд «Салідарнасці». Яго б папросту не дапусцілі. У гэтым кантэксце нельга казаць пра рэжым Лукашэнкі як «таталітарны», бо гэта не адпавядае рэчаіснасці. Прэзідэнт Беларусі даў сінгал, што любыя перамовы магчымыя. Шкада толькі, што польская дыпламатыя не скарысталася шансам аб’яднаць два варожыя Саюзы палякаў. Лукашэнка не прымае рашэнні ў стане эмоцый. У сітуацыі фінансавага крызісу ён павінен захоўваць добрыя адносіны з усімі партнёрамі. Доўгі час балансуе паміж ЕС і Расіяй.

«Tribuna» (Польшча)
 

Такія крокі (патрабаванне новых крэдытаў) ёсць праява слабасці эканамічнай палітыкі цяперашняй улады. Адноўленая ў Беларусі савецкая мадэль гаспадаркі не здольная вырабляць канкурэнтны на знешніх рынках тавар у такім аб’ёме, каб ён выраўняў гандлёвы баланс. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка, як і раней, адмоўна ставіцца да рынкавых рэформаў, напрыклад, прыватызацыі. У выніку гандлёвы баланс краіны нельга выраўняць за кошт продажу інвестарам уласнасці. А гэта, у сваю чаргу, гаворыць пра тое, што перспектыва крэдытаў, якія набрала Беларусь, вельмі не зразумелая.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць