Замежная прэса пра Беларусь

У адрозненні ад Расіі, якая мае 385 мільярдаў долараў у грашовых рэзервах, Беларусь адчайна намагаецца пазбегнуць банкруцтва, хаця з 2000 года тэмпы росту яе гаспадаркі стабільна складалі ў сярэднім восем працэнтаў. У краіны засталося чатыры месяцы, каб дастаць дадатковыя грошы на Захадзе або атрымаць фінансаванне з Масквы… Беларусь важная для Расіі з-за свайго геапалітычнага становішча, і таму ёй будзе цяжка супрацьстаяць расійскаму ціску, — адзначае амерыканская кампанія па аналізу рызыкаў Stratfor.

У адрозненні ад Расіі, якая мае 385 мільярдаў долараў у грашовых рэзервах, Беларусь адчайна намагаецца пазбегнуць банкруцтва, хаця з 2000 года тэмпы росту яе гаспадаркі стабільна складалі ў сярэднім восем працэнтаў. У краіны засталося чатыры месяцы, каб дастаць дадатковыя грошы на Захадзе або атрымаць фінансаванне з Масквы… Беларусь важная для Расіі з-за свайго геапалітычнага становішча, і таму ёй будзе цяжка супрацьстаяць расійскаму ціску, — адзначае амерыканская кампанія па аналізу рызыкаў Stratfor. Расійская фінансавая дапамога вельмі важная для эканомікі Беларусі, якая знаходзіцца ў ізаляцыі, каб адмовіцца ад яе ва ўмовах эканамічнага крызісу. Такую ацэнку група Stratfor прапанавала сваім кліентам у мінулым месяцы.

«YZLE» (Расія)


Што б ні рабілі беларускія палітыкі, якія намагаюцца зберагчы сваю ўладу і пры гэтым заставацца добрымі для ўсіх — як кажуць, і рыбку з’есці і яшчэ кудысьці сесці, — перспектыва стварэння Саюзнай дзяржавы ўсё роўна застаецца. Ніхто і нішто не зможа перашкодзіць стварэнню гэтага саюза. Расія ў любым выпадку павінна абараняць свае інтарэсы ў дыялогу з Беларуссю. Як у кожнай сям’і, дзе дзеці адных бацькоў маюць розныя погляды, мы абавязаныя абараняць свае інтарэсы, аднак пры гэтым намагацца шукаць кампраміс. Галоўнае тут — не пароць гарачку і сыходзіць з агульнанацыянальных інтарэсаў.

«Trelili.ru» (Расія)


Знешнія запазычанасці Беларусі растуць хуткімі тэмпамі, і ўжо ў наступным годзе іх абслугоўванне можа каштаваць 6 мільярдаў долараў. На фоне глыбокага адмоўнага знешнегандлёвага сальда (рост у студзені — лютым у параўнанні з мінулым годам да 1 мільярда долараў) і падзення экспарту на 50 працэнтаў, рост памераў запазычанасці можа каштаваць Беларусі незалежнасці, у першую чаргу фінансавай.

«Независимая газета» (Расія)


Нават калі расійскі бок падчас перамоваў здолее прывязаць крэдыт для Беларусі да нейкіх палітычных патрабаванняў, не відавочна, што гэта можна лічыць поспехам. Наконт рашэння па прызнанню Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Аляксандр Лукашэнка можа цягнуць да тых часоў, калі ўжо будуць існаваць нейкія перспектывы паляпшэння адносін з Еўрасаюзам. Акрамя таго, аднойчы абмяняўшы прызнанне на крэдыт, Масква наўрад ці зможа дабіцца, каб нехта яшчэ прызнаў Абхазію і Паўднёвую Асецію бясплатна.

«Эксперт» (Украіна)


Беларусь, якой кіруе Аляксандр Лукашэнка, служыць Расіі буферам на еўрапейскім накірунку і маршрутам транзіту газу на Захад. У мінулым годзе яна дабілася атрымання крэдыту ў 1,5 мільярда долараў, пагадзіўшыся прадаць «Газпраму» частку сваёй трубаправоднай сістэмы і стварыць разам з Расіяй сістэму супрацьракетнай абароны.

«Financial Times» (Вялікабрытанія)

Каментаваць