Замежная прэса пра Беларусь

На думку назіральнікаў, зацікаўленасць Лукашэнкі ў набліжэнні да Еўропы тлумачыцца выключна растучай залежнасцю ад крэдытаў і энергетычных рэсурсаў Расіі. Беларусь спрабуе хоць нейкім чынам захаваць частку сваёй самастойнасці.



«Deutche Welle» (Германія)

На думку назіральнікаў, зацікаўленасць Лукашэнкі ў набліжэнні да Еўропы тлумачыцца выключна растучай залежнасцю ад крэдытаў і энергетычных рэсурсаў Расіі. Беларусь спрабуе хоць нейкім чынам захаваць частку сваёй самастойнасці.



«Deutche Welle» (Германія)





Беларускія аналітыкі неаднаразова казалі пра тое, што ў краіне адбываецца не лібералізацыя, а яе імітацыя, каб атрымліваць крэдыты ад міжнародных арганізацый і прывабліваць інвестараў. Дарэчы, аналагічнай думкі прытрымліваюцца палітолагі і палітыкі, якія ставяць адзнаку працэсам дэмакратызацыі ў Беларусі. Стаўка ў дадзеным выпадку — уступленне Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства» і атрыманне еўрапейскай фінансавай дапамогі. І першыя і другія падчас сустрэч з еўрапейскімі чыноўнікамі спрабуюць пераканаць тых, што ніякай рэальнай лібералізацыі і дэмакратызацыі няма. Больш таго, метады дзяржаўнага кіравання і палітычнага ціску «заганяюцца ўглыб і становяцца больш вытанчанымі».



«Независимая газета» (Расія)





Беларусь наўрад ці стане часткай патэнцыйнай антырасійскай прасторы, якая ствараецца ў межах былой Рэчы Паспалітай. У Беларусі толькі пачалося фармаванне самастойнай палітыкі. Яна хацела б стаць мостам паміж Захадам і Еўропай — няхай ім і стане. Аднак поўны сыход на Захад цяпер малаверагодны. Аднак рана рабіць нейкія высновы. Ідзе перамоўны працэс. Што тычыцца прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, то цалкам верагодна, што яго не будзе. Гэта будзе залежаць ад таго, як Лукашэнка дамовіцца з Расіяй.



«Regnum» (Расія)





Праўда, у Еўрасаюзе дакладна не ведаюць, што ў галаве беларускага лідэра, наколькі цяжка з ім весці перамовы і як складана будаваць з ім адносіны. Палітыка маятніку, калі Мінск сябруе то з Захадам, то з Масквой — фірмовы стыль беларускага лідэра. І ЕС павінна пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце. Для далучэння Беларусі да «Усходняга партнёрства» ёсць адна перашкода: Брусель будзе патрабаваць трансфармацыі беларускага палітычнага рэжыму і адназначнага геапалітычнага выбару. У гэтым сэнсе патрабаванне не прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію — першы званок для Мінска. Аднак Лукашэнка ўсімі сіламі намагаецца пазбегнуць залежнасці ад любога партнёра. Так што ва «Усходняга партнёрства» ёсць шанец ператварыцца ў аналаг расійска-беларускай інтэграцыі з яе бясконцымі заявамі аб сяброўстве пры адсутнасці канкрэтных крокаў.



«Эксперт» (Расія)





Што стаіць за планамі Юшчанкі і Лукашэнкі? Можа, еўрапейскія чыноўнікі ўжо паабяцалі Лукашэнку, што яго краіна будзе сябрам праграмы «Усходняе партнёрства», якая накіравана на ўключэнне ў еўрапейскую арбіту постсавецкіх краін. Магчыма не выпадкова Лукашэнка ў мінулым годзе так змяніўся, прыклаўшы максімум намаганняў, каб пазбавіцца іміджу антызаходняга палітыка. Адказ на гэтыя пытанні відавочны. Паводзіны нашых братэрскіх рэспублік нагадваюць паводзіны малодшых братоў, якія жадаюць скласці новую асобную сям’ю.



«Санкт-Петербургские Ведомости» (Расія)





У першым выпадку Мінск рызыкуе не трапіць у праграму «Усходняе партнёрства» і зноў трапіць пад санкцыі ЕС, у другім — пазбавіцца субсідый з боку Расіі (нізкія кошты на газ, льготны доступ да расійскіх рынкаў). З улікам таго, што краіна рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў, здаецца, гэты выбар будзе мець вялікі ўплыў на далейшае развіццё палітычнага рэжыму ў Беларусі і геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе.



«Комментарии.ру» (Расія)


Каментаваць