Замежныя СМІ пра Беларусь: 10-16 снежня

Эксперты згодныя з уладамі, што ў бліжэйшай перспектыве расійская падтрымка дапаможа прыпыніць негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Аднак у стратэгічным плане гэта хутчэй зло, чым пазітыў, — лічаць яны. Расійская дапамога адсоўвае на нявызначаны тэрмін рынкавыя рэформы ў Беларусі і ўмацоўвае цяперашнюю эканамічную мадэль. Атрымаўшы расійскую дапамогу, з рынкавымі зменамі можна і пачакаць.

Эксперты згодныя з уладамі, што ў бліжэйшай перспектыве расійская падтрымка дапаможа прыпыніць негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Аднак у стратэгічным плане гэта хутчэй зло, чым пазітыў, — лічаць яны. Расійская дапамога адсоўвае на нявызначаны тэрмін рынкавыя рэформы ў Беларусі і ўмацоўвае цяперашнюю эканамічную мадэль. Атрымаўшы расійскую дапамогу, з рынкавымі зменамі можна і пачакаць. Больш таго, шматлікія беларускія эксперты ўпэўненыя ў тым, што Расіі патрэбна менавіта слабая Беларусь, у якой спачатку можна купіць усё, а потым далучыць яе да Расіі, што, як заяўляў раней прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, было б “пажадана. “Гэта траянскі конь, які здольны не толькі пазбавіць Беларусь незалежнасці, але і Лукашэнку ўлады, — лічаць эксперты.

“Независимая газета (Расія)


У Беларусі шматлікія эксперты лічаць, што канчатковая мэта Расіі — далучыць іх краіну да сябе. Аднак у што абыдуцца Расіі яе амбіцыі? Досвед Еўрасаюза, дзе багацейшыя краіны — Германія і Францыя — фінансуюць грэчаскіх і італьянскіх банкрутаў, паказвае, у што можа выліцца падобнае аб’яднанне. Таму нават пасля стварэння Еўразійскага саюза Расія наўрад ці стане матчынай структурай для Беларусі. Гэта значыць, што, валодаючы Беларуссю дэ-факта, Расія пакіне яе дэ-юрэ незалежнай і палітычна, і эканамічна. Прынамсі, каб не субсідаваць яе эканоміку сабе ў шкоду.

“Фокус (Украіна)


Арышт міліцэйскага кіраўніка супаў па часе з чысткай у шэрагах беларускіх прадпрымальнікаў, распачатай з арыштам галоўнага фінансіста Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шаўцова і наступнымі ўцёкамі з краіны іншага вядомага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева. Паколькі само функцыянаванне беларускай улады акружана завесай сакрэтнасці, цалкам параўнальнай з таямніцамі савецкага двара ці паўночна-карэйскага палітбюро, назіральнікам застаецца толькі меркаваць пра чыннікі такіх сур’ёзных змен. Але арышты і знікненні — зусім не сведчанні ўпэўненасці ўлады ў сабе. Усё гэта сведчыць пра тое, што развіваецца паранойя чалавека, для якога ўтрыманне ўлады стала самамэтай і які страшыцца любых, нават самых малаважных змен у сваім становішчы, лічачы, што першая ж саступка ўласнаму насельніцтву прывядзе яго на эшафот. У такой сітуацыі ворагамі Лукашэнкі становяцца ўсе — суграмадзяне, удзельнікі акцый пратэсту, уласныя «кашалькі», сілавікі, расійскія кіраўнікі, еўрапейцы, ну, словам — усе-ўсе-ўсе.

“Политком.ру (Расія)


Продаж Маскве Белтрансгаза паскорыць васалізацыю Беларусі, якая ўсё глыбей валіцца ў кішэню расійскіх фірмаў і банкаў. “Рускія за 50 працэнтаў Белтрансгаза пагадзіліся на ўсе нашы ўмовы, — пахваліўся ў мінулую пятніцу Лукашэнка. Аднак расійскія каментатары бачаць гэта крыху інакш. «Газпрам Усяе Русі Вялікай і Белай» — так іранічна пракаментавала дамову роднага канцэрна расійскае прэс-агенцтва “Фінмаркет. І падкрэсліла: гэта першы поспех стратэгіі Газпрама, які на працягу гадоў імкнецца «мець ролю міністэрства газавай прамысловасці СССР». 20-я ўгодкі распаду Савецкага Саюза Газпрам адзначыў сімвалічна — пераадольваючы вынікі рашэнняў, якія былі прынятыя ў Белавежскай пушчы.

“Gazeta Wyborcza (Польшча)

Каментаваць