Замежныя СМІ пра Беларусь: 10-16 верасня

Замест “шматвектарнага балансавання паміж “вашымі і нашымі Януковіча можа чакаць лёс Лукашэнкі, які ў крытычны момант фактычна апынуўся “паміж молатам і кавадлам. З аднаго боку, “беларускі сцэнар азначае шлях праз Мытны саюз да страты суверэнітэту, а за ім і ўлады. З іншага — яго цяперашняя падрыхтоўка да “вайны з Расіяй здаецца хутчэй міфам, з дапамогай якога ўлада імкнецца аднавіць падтрымку хоць часткі насельніцтва.

“Тиждень (Украіна)

Замест “шматвектарнага балансавання паміж “вашымі і нашымі Януковіча можа чакаць лёс Лукашэнкі, які ў крытычны момант фактычна апынуўся “паміж молатам і кавадлам. З аднаго боку, “беларускі сцэнар азначае шлях праз Мытны саюз да страты суверэнітэту, а за ім і ўлады. З іншага — яго цяперашняя падрыхтоўка да “вайны з Расіяй здаецца хутчэй міфам, з дапамогай якога ўлада імкнецца аднавіць падтрымку хоць часткі насельніцтва.

“Тиждень (Украіна)


Усё адбываецца на непрыемным для прэзідэнта фоне: палітычная напружанасць не спадае, эканамічны крызіс нарастае. Захад патрабуе вызвалення палітвязняў, Расія настойвае на больш цесных эканамічных адносінах, простыя беларусы патрабуюць грошай і б’юцца ў чэргах ля абменных пунктаў. Аляксандр Лукашэнка кідаецца паміж сакрэтнымі перамовамі з Еўропай і неабходнасцю даваць шырокія абяцанні Маскве ў абмен на новыя крэдыты. За любой незадаволенасцю ўладам бачацца зарніцы рэвалюцыі. А тут яшчэ гэты жахлівы тэракт і дзіўныя тэрарысты, якія разбурылі апошнюю нацыянальную ілюзію — ілюзію бяспекі. Ці супакоіць грамадства суд над Канавалавым і Кавалёвым? Ці досыць ва ўлады аргументаў, каб назваць іх тэрарыстамі? У сённяшніх адносінах беларусаў з уладай з’явілася занадта шмат сумневаў.

“Коммесантъ — власть (Расія)


Дзеля выратавання свайго рэжыму Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на ўсе ўмовы, якія высоўваюцца Еўрапейскім саюзам. Інакш яму не вытрымаць ціску Масквы і не выйсці з фінансава-эканамічнага крызісу. Гэтыя пагрозы добра разумеюць у Брусэлі і іншых еўрапейскіх сталіцах. Як і тое, што выдача крэдытаў Мінску падоўжвае існаванне аўтарытарнага рэжыму. І ўсё ж існуе высокая верагоднасць, што Захад у чарговы раз пагодзіцца выдаць крэдыт Мінску. Але што будзе далей? Ці стане Лукашэнка выконваць умовы, якія высоўваюцца Брусэлем, і весці дыялог з апазіцыяй, прытрымліваючыся нормаў, прынятых у дэмакратычным грамадстве? У гэта мала верыцца: змястоўных змен ва ўнутранай палітыцы беларускага прэзідэнта не будзе. Прыроду рэжыму не зменіш, і пасля атрымання грошай усё вернецца на кругі свае. Да наступнага крызісу, які зноў будзе пагражаць існаванню рэжыму.

“Зеркало недели (Украіна)



Відавочна, што ў беларускай эканоміцы маса праблем. Крэдытаў і субсідый ад Захаду і Расіі чакаць не варта. Золатавалютныя рэзервы на мінімуме. Беларускі рубель абваліўся. Замежнай валюты ў абменніках няма. І як следства ўсяго гэтага — істотна пагаршаецца ўзровень жыцця беларускіх грамадзян. У такой сітуацыі Захад проста павінен чакаць. Лукашэнка неўзабаве павінен сам пайсці на саступкі.

“American Voice (ЗША)


Чакаць, што беларускую частку МТС нехта захоча купіць за $1 мільярд, не варта. Ёсць маса гульцоў, якія працуюць на новых рынках, але выпадак з Беларуссю асобны: у адрозненне ад мноства іншых краін, з Беларусі фактычна немагчыма вывесці заробленыя сродкі. У той жа час еўрапейскія гульцы, якія працуюць на доўгую перспектыву, такія, як Orange ці Vodafone, бачаць непрыемнасці МТС і разумеюць, што могуць апынуцца ў падобнай сітуацыі.

“Московские новости (Расія)

Каментаваць