Замежныя СМІ пра Беларусь: 10 - 16 красавіка

Старая «спрэчка славян паміж сабой» мае цалкам ясныя вытокі: расійскія сыравінныя карпарацыі зацікаўленыя ў падвышэнні рэнтабельнасці паставак на Беларусь. Адначасова Расія таксама жадае набыць мясцовыя прадпрыемствы. 2010 год, відавочна, застанецца канфліктным у адносінах РФ, Беларусі і Украіны. Расія і Беларусь у аднолькава тупіковым становішчы. Крызіс пазбавіў перспектыў іх ранейшы эканамічны курс. Абедзве краіны арыентуюцца на знешні гандаль, толькі для сыравіннай Расіі на першым месцы — рынак на Захадзе, а для Беларусі — на Усходзе.

«Рабкор» (Расія)

Рашэнне па амерыканскай авіябазе ў Кіргізіі — сімвалічнае, яно дэманструе агульнае стаўленне да Расіі, якое склалася на сусветнай арэне. Кіргізія — далёка не адзіны прыклад. 2 красавіка з Венесуэлы ў Беларусь адправіўся першы танкер з нафтай — ён праплыве праз палову зямнога шара, каб даставіць праз адэскі порт чорнае золата для Бацькі-Лукашэнкі, і ўсё гэта пры тым, што Мінск быццам бы дагэтуль будуе Саюзную дзяржаву з Расіяй — адным з галоўных экспарцёраў нафты. Добра б яшчэ, калі б Бацька здрадзіў Маскве з якой-небудзь Саудаўскай Аравіяй, а не з Венесуэлай. Гэта прыкладна тое, калі жонка здраджвае з лепшым сябрам, — удар удвая мацнейшы.

Slon.ru (Расія)

Не сакрэт, што афіцыйныя СМІ працуюць у Беларусі пад наглядам уладаў. Даходзіць да смешнага, калі сінхронна ў розных газетах з’яўляюцца практычна аднолькавыя матэрыялы на актуальныя тэмы з выразнай устаноўкай і акрэсленай пазіцыяй ідэалагічнай вертыкалі. У гэтым сэнсе дзяржаўныя СМІ ў інтэрнэце не моцна адрозніваюцца ад сваіх афлайнавых клонаў. Менавіта гэта стала чыннікам, з-за якога інтэрнэт-СМІ з альтэрнатыўнай пазіцыяй значна больш папулярныя за прадукты беларускай прапаганды. Аднак у апошні час калісьці вольныя беларускія інтэрнэт-пляцоўкі ўсё часцей вымушаны адаптавацца пад усталяваныя ўрадам рамкі.

«Electroname» (Украіна)

У апошнія гады склалася ненармальная сітуацыя, калі, спасылаючыся на праект адзінай Саюзнай дзяржавы, дамова пра стварэнне якой была падпісаная больш за 10 гадоў таму, Беларусь патрабуе ад Расіі эканамічных ільготаў. Пры гэтым у падрабязнасці, перш за ўсё у сітуацыю вакол праекту Канстытуцыйнага акту, намагаюцца не ўдавацца. Усе дыскусіі адносна часу прыняцця гэтага ключавога дакумента ўвесь час пераносяцца на будучыню. Наспела неабходнасць ліквідаваць падобную калізію, што павінна змяніць характар абмеркавання пытання пра будучае супрацоўніцтва абедзвюх краін. Відавочна, гаворку варта весці пра развіццё стратэгічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Гэта супрацоўніцтва сапраўды з кожным годам атрымлівае пэўнае напаўненне і адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў. У гэтай сувязі адмова ад утапічнай мэты, якой з’яўляецца стварэнне незразумелай па форме адзінай дзяржавы, і прывядзенне супрацоўніцтва ў рамкі, прынятыя ў свеце, унясе ў адносіны больш выразнасці, ліквідуе палітычныя спекуляцыі і дазволіць развіваць раўнапраўнае супрацоўніцтва, за што ўвесь час і выступае беларускі прэзідэнт.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць