Замежныя СМІ пра Беларусь: 10 ліпеня - 17 ліпеня

Знешнепалітычны курс Лукашэнкі на саюз з Расіяй завяршыўся крахам. Беларускі прэзідэнт не здолеў своечасова зразумець, што расійскай палітычнай эліце (прыкладна з 2003 года) патрэбны не саюзнік, а падначалены, кіруючы якім яна магла б дэманстраваць ЗША і ЕС сваю магутнасць. Пры гэтым расійская ўлада сур’ёзна патрабуе ад беларускага ўрада перадаць дзяржаўныя прадпрыемствы расійскім карпарацыям. Гэта найбольш надзейная гарантыя таго, што Беларусь і ў выпадку замены Лукашэнкі, які, як вядома, шмат каго раздражняе ў расійскім кіраўніцтве, застанецца пад кантролем расійскай улады.

Знешнепалітычны курс Лукашэнкі на саюз з Расіяй завяршыўся крахам. Беларускі прэзідэнт не здолеў своечасова зразумець, што расійскай палітычнай эліце (прыкладна з 2003 года) патрэбны не саюзнік, а падначалены, кіруючы якім яна магла б дэманстраваць ЗША і ЕС сваю магутнасць. Пры гэтым расійская ўлада сур’ёзна патрабуе ад беларускага ўрада перадаць дзяржаўныя прадпрыемствы расійскім карпарацыям. Гэта найбольш надзейная гарантыя таго, што Беларусь і ў выпадку замены Лукашэнкі, які, як вядома, шмат каго раздражняе ў расійскім кіраўніцтве, застанецца пад кантролем расійскай улады. Адмова Лукашэнкі прывяла да канфрантацыі і да санкцый з расійскага боку, якія могуць падацца недарэчнымі толькі для тых, хто сур’ёзна верыць, нібыта расійская эліта імкнецца да аднаўлення СССР. У яе іншыя мэты, і Лукашэнка, падобна, у гэтым канчаткова пераканаўся. А яшчэ праз некалькі гадоў цяперашні рэжым непазбежна апынецца ў канфлікце з Расіяй. Але, мяркуючы па ўсім, так доўга ён не пратрымаецца.

Каспаров.Ru (Расія)


Малаверагодна, што наяўнасць АЭС паменшыць энергетычную залежнасць Беларусі ад Расіі, бо менавіта там давядзецца закупляць ядзернае паліва, якога ў 2016–2018 гадах у Расіі не будзе шмат, так што не выключана падвышэнне коштаў. Нават у расійскіх калідорах улады часам гучаць сумневы, а ці патрэбна АЭС Беларусі, калі краіна можа атрымліваць электраэнергію са Смаленскай АЭС. «Росатам» падтрымлівае новы беларускі праект. Аднак у цэлым пытанне пра тое, ці трэба будаваць станцыю, працягвае заставацца адкрытым.

«Geopolitika» (Літва)


Ціск Масквы на Мінск з кожным разам набывае ўсе больш жорсткія формы. Аднак, да гонару прэзідэнта, дагэтуль ніводны расійскі рычаг так і не спрацаваў. Лукашэнка, цвяроза ацэньваючы сітуацыю, не дае ёй выходзіць з-пад уласнага кантролю, дэманструючы пры гэтым «старэйшым крамлёўскім братам» незвычайныя здольнасці празорлівага палітычнага акцёра. Радуе і тое, што на гэтым полі, дзе мускуламі нас спрабуюць страшыць «старэйшыя браты», мы — не адзіныя змагары.

«Грузія online» (Грузія)


Спрабуючы гуляць на супярэчнасцях з Масквой, беларускі прэзідэнт паслядоўна руйнуе аснову свайго кіравання, якая ўяўляе сукупнасць сталых фінансавых уліванняў у беларускую эканоміку і антызаходнюю прапаганду. Пазбавіўшыся гэтых рычагоў кіравання сацыяльнымі працэсамі ў краіне, А. Лукашэнка будзе без асаблівых высілкаў (пры ўдзеле Вашынгтона і Бруселя) заменены на празаходняга дзеяча. Тым самым, будзе адхілены апошні геапалітычны саюзнік Расіі на заходнім кірунку, з усімі вынікаючымі ваенна-палітычнымі і эканамічнымі перавагамі для ЗША і іх саюзнікаў па NAТО.

«Час-пик» (Расія)


Магчыма, Лукашэнка адчувае, што яму ўсё ж давядзецца наладжваць адносіны з раздражнёным Крамлём. Нягледзячы на тое, што Беларусь нядаўна далучылася да праекта ЕС «Усходняе партнёрства», яна, аднак, падтрымлівае абмежаваныя сувязі з Захадам. Беларусь усё ж моцна залежыць ад Расіі з-за танных крэдытаў, недарагіх энергарэсурсаў і жыццёва важных гандлёвых сувязяў.

«Подробности» (Украіна)

Каментаваць