Замежныя СМІ пра Беларусь: 11 - 17 лютага

Некаторыя сябры ЕС хочуць адмяніць чорны спіс неўязных, іншыя — не. Гэта можна абмяркоўваць, але відавочна адно: ніякі дыялог з Мінскам недапушчальны датуль, пакуль не вызваленыя палітвязні. Лукашэнку ўласціва весці перамовы, ставячы на кон жыцці вязняў.

«Le Monde» (Францыя)

Некаторыя сябры ЕС хочуць адмяніць чорны спіс неўязных, іншыя — не. Гэта можна абмяркоўваць, але відавочна адно: ніякі дыялог з Мінскам недапушчальны датуль, пакуль не вызваленыя палітвязні. Лукашэнку ўласціва весці перамовы, ставячы на кон жыцці вязняў.

«Le Monde» (Францыя)


Эксперты, у тым ліку дзяржаўныя, папярэджваюць, што некаторае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі — не нагода для самазаспакаення. Мяркуючы па ўсім, цяперашняе паслабленне абдымак братэрскай Расіі, якое мясцовыя палітолагі лічаць часовым, улады Беларусі не збіраюцца выкарыстоўваць для рэфармавання эканомікі. У доўгатэрміновай перспектыве гэта пагражае не толькі сур’ёзнымі эканамічнымі праблемамі, але і ўтрымлівае палітычныя рызыкі страты незалежнасці.

«Независимая газета» (Расія)


Дыскусія пра фармат удзелу ў парламенцкай кампаніі агаліла востры крызіс у кіраўніцтве беларускай апазіцыі. Няздольнасць да кампрамісаў пакіне цяперашніх апазіцыйных лідараў за бортам. Праблема новых лідараў у беларускім апазіцыйным асяроддзі — даўняя гісторыя. Пасля 2000-га года на змену патрыярхам дэмакратычнага руху, якія ўтрымлівалі партыйнае лідарства больш за 10 гадоў, прыйшло так званае пакаленне «новай хвалі». Але і ў яго прадстаўнікоў хутка выявіўся галоўны недахоп папярэднікаў — няздольнасць да кампрамісаў.

«Deutche Welle» (Германія)

 
Апаненты Аляксандра Лукашэнкі знайшлі яго болевую кропку — чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, права на правядзенне якога Мінск атрымаў некалькі гадоў таму. Чым бліжэй старт буйнага турніру, тым часцей з боку розных палітыкаў і грамадскіх актывістаў гучаць патрабаванні перанесці чэмпіянат у іншую краіну з-за шматлікіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Калі яны даб’юцца свайго, па самалюбству Лукашэнкі, які славіцца любоўю да хакея і нават выходзіць на лёд у майцы з нумарам адзін, будзе нанесены моцны ўдар.

«Новые Известия» (Расія)


Аналітыкі ў Мінску ўпэўнены, што наладзіць адносіны з Пуціным у Лукашэнкі не атрымалася. Таму шэраг экспертаў прагназуюць зварот да стану «халоднай вайны» паміж кіраўнікамі Расіі і Беларусі праз месяц-другі пасля прыходу Пуціна да ўлады. У Лукашэнкі, зрэшты, застаецца выпрабаваны манеўр: пачаць праяўляць цікавасць да Захаду. Афіцыйны Мінск ужо пачаў дэманстраваць напачатку лютага, што пацяпленне на заходнім кірунку магчымае.

ВВС (Вялікабрытанія)

Каментаваць