Замежныя СМІ пра Беларусь: 11 - 17 чэрвеня

Лукашэнка заўсёды пазіцыянаваў сябе ў якасці абаронцы беларускай незалежнасці. Вяртанне пад уплыў былых каланіяльных гаспадароў з Масквы можа выклікаць моцную грамадскую незадаволенасць. Лічыцца, што беларусы пасіўныя і не цікавяцца палітыкай. Вялікая частка мясцовай апазіцыі сядзіць у турме ці жорстка кантралюецца. Але для ўсіх рана ці позна настае пераломны момант.

«Global Post» (ЗША)

Лукашэнка заўсёды пазіцыянаваў сябе ў якасці абаронцы беларускай незалежнасці. Вяртанне пад уплыў былых каланіяльных гаспадароў з Масквы можа выклікаць моцную грамадскую незадаволенасць. Лічыцца, што беларусы пасіўныя і не цікавяцца палітыкай. Вялікая частка мясцовай апазіцыі сядзіць у турме ці жорстка кантралюецца. Але для ўсіх рана ці позна настае пераломны момант.

«Global Post» (ЗША)


Варта прызнаць, што ў беларусаў ёсць цалкам абгрунтаваныя падставы для незадаволенасці: краіна перажывае самы горшы ў сваёй найноўшай гісторыі эканамічны крызіс. Па меркаванні эканамістаў, папулісцкія рашэнні Аляксандра Лукашэнкі і яго нежаданне рэфармаваць зробленую па савецкім узоры і неэфектыўную беларускую эканоміку, дагэтуль на 80% кантраляваную дзяржавай, паставілі краіну на край прорвы. Пакуль прэзідэнту ўдавалася рабіць адказнымі за крызіс Расію, Захад і міністраў яго ўласнага ўрада. Аднак зараз, калі гнеў беларусаў урэшце абудзіцца, рэжым хоча гарантаваць, што сацыяльныя сеткі не паслужаць каталізатарам падзей, як у Тунісе і Егіпце.

«La Croix» (Швейцарыя)



Лукашэнку не пераробіш. Ён зноў паспрабуе знайсці спосаб, выконваючы дамоўленасці па форме, не выконваць іх па факце. Гэта ў якіх-небудзь краінах Захаду прыватызацыя, магчыма, праводзіцца адносна сумленна: той, хто атрымлівае кантрольны пакет акцый, здабывае і рэальны кантроль над прадпрыемствам. На расійскіх абшарах усё было не так. Барыс Беразоўскі, памятаецца, выкарыстоўваў для гэтага такі просты метад — купляў менеджмент прадпрыемстваў. А Аляксандру Рыгоравічу нават няма патрэбы кагосьці купляць. У яго руках усе галіны дзяржаўнай улады Беларусі. Ён можа імгненна законы памяняць, кагосьці пасадзіць, кагосьці прызначыць. І прывітанне вам, расійскія ўладальнікі беларускага кантрольнага пакета акцый! Калі Бацька пачне паводзіць сябе «не вельмі карэктна», супраць яго зноў ужывуць шокавую тэрапію. Але гэта ўжо наступны раўнд вялікай расійска-беларускай гульні. Гульні, якая ўсім надакучыла, але якая ўсё працягваецца і працягваецца.

«Московский Комсомолец» (Расія)


7 чэрвеня народнае абурэнне прыняло новы паварот у выніку росту кошту паліва на 30% на працягу адной ночы ўслед за 20-працэнтным ростам у маі і абмежаваннем продажу колькасці паліва на адзін аўтамабіль 25 літрамі. Лукашэнка запатрабаваў ад урада зменшыць кошты на бензін. У гэтага былога старшыні калгасу, прыхільніка планавай эканомікі, няма ніякага плану выйсця з крызісу. Дэвальвацыя, змена цэннікаў, чэргі ў абменных пунктах: паступова краіна каціцца ў хаос.

«Le Monde» (Францыя)

Каментаваць