Замежныя СМІ пра Беларусь: 11-17 снежня

Па вялікім рахунку Расія пагадзілася на тое, каб не прыціскаць Беларусь да канца. Увогуле, рашэнне носіць кампрамісны характар. І для Беларусі яно, здаецца, абсалютна прымальнае. Але прэзідэнт Беларусі — такі чалавек, які заўсёды жадае большага і заўсёды лічыць сябе самым хітрым.

«Голос России» (Расія)

Па вялікім рахунку Расія пагадзілася на тое, каб не прыціскаць Беларусь да канца. Увогуле, рашэнне носіць кампрамісны характар. І для Беларусі яно, здаецца, абсалютна прымальнае. Але прэзідэнт Беларусі — такі чалавек, які заўсёды жадае большага і заўсёды лічыць сябе самым хітрым.

«Голос России» (Расія)


Беларускія ўлады баяцца, што 19 снежня на плошчу выйдзе вялікая колькасць людзей, і дзейны рэжым нічога не зможа гэтаму супрацьпаставіць. Ёсць здагадка, нібыта Лукашэнка паабяцаў Мядзведзеву, што крыві ў Мінску не будзе. Таму дзяржаўныя СМІ Беларусі і высокія службоўцы робяць усё магчымае, каб запалохаць насельніцтва і пераканаць іх у тым, каб яны на плошчу не выходзілі, паколькі іх там будуць узрываць, забіваць і г.д. Гэта такі спосаб нагнятання палітычнага становішча.

«American Voice» (ЗША)


Газпрам з 1 студзеня павялічвае кошт на газ, у рамках наяўных дамоўленасцяў. Гэта сведчыць пра беспрасветнасць эканамічнага становішча Беларусі і пра поўную палітычную паразу на расійскім фронце беларускага прэзідэнта. У сувязі з гэтым усмешкі Лукашэнкі з яго запэўненнямі, што беларусам дэвальвацыя не пагражае, выглядаюць злавесна. Што да палітычнага жыцця ў сувязі з надыходзячымі выбарамі, тое падпісанне дамоўленасцяў па АЭП яшчэ не азначае, што Расія вырашыла падтрымаць Лукашэнку ў чарговым штурме прэзідэнцкага крэсла. Вырашыўшы практычныя пытанні, Масква не будзе ўмешвацца ў ход выбараў. Аднак у прадказальнасці іх зыходу расійскія ўлады былі ўпэўнены даўно. Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося менш тыдня. Да ўвядзення новага кошту на газ — ледзь больш за два тыдні.

«Сегодня» (Расія)


Справа тут не ў Лукашэнку. Справа ў амбіцыях аднаўлення імперыі. У гэтым ключы варта разглядаць спробы ўплыву (Расіі) на Украіну, на Грузію. Ім (расійскім палітыкам) не падабаецца любы барацьбіт за незалежнасць. Лукашэнка можна прад’яўляць шмат прэтэнзій, але ён сапраўды змагаецца за незалежнасць Беларусі. Я не ведаю іншага беларускага палітыка, які б так паспяхова змагаўся за незалежнасць сваёй краіны.

Барыс Беразоўскі ў інтэрв’ю ИМК (Расія)


Цяпер беларуская эканоміка ледзь трымаецца на нагах. Дадаткова пагаршае справу папулісцкая перадвыбарная шчодрасць Лукашэнка, які павялічыў на траціну зарплаты ў дзяржаўным сектары, раззлаваў гэтым МВФ і падвоіў дэфіцыт бюджэту. Еўрасаюз ясна даў зразумець, што далейшую падтрымку гатовы аказваць толькі ў абмен на рэальныя ліберальныя рэформы. Такім чынам, Лукашэнка можа выйграць выбары, але яго краіна ў любым выпадку прайграе.

«Newsweek» (ЗША)

Каментаваць