Замежныя СМІ пра Беларусь: 12-18 траўня

Што да нашых найбліжэйшых суседзяў, то Аляксандр Лукашэнка сваёй істэрычнай палітыкай загнаў сябе ў пастку, і перспектывы беларускай эканомікі можна ацаніць як «падзенне ў Расію без парашуту». Пытанне ў хуткасці гэтага падзення.

«Московские новости» (Расія)

Што да нашых найбліжэйшых суседзяў, то Аляксандр Лукашэнка сваёй істэрычнай палітыкай загнаў сябе ў пастку, і перспектывы беларускай эканомікі можна ацаніць як «падзенне ў Расію без парашуту». Пытанне ў хуткасці гэтага падзення.

«Московские новости» (Расія)


Па словах Гары Каспарава, для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна важны кожны дыктатар, які захаваўся. Гэта, адзначыў Каспараў, свайго роду маральная падтрымка. «І з улікам тых тэндэнцый, якія вызначыліся пасля «арабскай вясны», любая пагроза дыктатуры ў блізкім замежжы ўспрымаецца Пуціным як пагроза яму. Відавочна, што пры Лукашэнку ў Беларусі ніколі не будзе нічога, нават падобнага на дэмакратыю. Пуціна гэта задавальняе», — сказаў Каспараў. Каспараў падкрэсліў, што Лукашэнка і Пуцін жадаюць застацца ва ўладзе любой цаной. Паводле яго меркавання, змены ў Расіі неадкладна прывядуць да зменаў у Беларусі. Не выключана, што магчыма і адваротнае. «Я думаю, што на сённяшнім этапе пуцінскі і лукашэнкаўскі рэжымы ўжо павязаныя. Відавочна, наколькі магутней Пуцін, настолькі Лукашэнка залежны ад Пуціна», — заявіў палітык.

«Главред» (Украіна)

 
Вядома, што на восень бягучага года пасля парламенцкіх выбараў прызначана правядзенне з’езду «Белай Русі», дзе мяркуецца заявіць пра стварэнне прэзідэнцкай партыі. З фармальнага пункта гледжання зрабіць гэта няцяжка. Але вось пытанне: ці здольная «Белая Русь» стаць дзеяздольнай арганізацыяй, чаго дагэтуль не здарылася, нягледзячы на ўсе наяўныя ў яе матэрыяльныя ўмовы і адміністрацыйныя рэсурсы? Галоўная праблема «Белай Русі» палягае ў адсутнасці ў цяперашніх правадыроў арганізацыі ініцыятывы і мінімальнага творчага падыходу. Адсюль і адсутнасць эфектыўнай працы. Здавалася б, арганізацыю ўзначальвае адзін з вышэйшых чыноўнікаў Рэспублікі Беларусь, а яна практычна не прыкметная ў вачах грамадства.

«Материк» (Расія)


Усё гэта кладзецца ў логіку будучай сяброўскай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам: дзяржавы-ізгоі — гэта наш шлях, і мы з яго не збочым. Дзіўна, што нацлідар не рвануў адразу да Уга Чавеса.

«Газета.ру» (Расія)


Беларусь у гандлёвых адносінах — больш маштабны партнёр, чым уся Балтыя разам узятая. У мінулым годзе мы экспартавалі ў Беларусь без малога на 2 мільярда долараў ЗША, а вывезлі адтуль больш чатырох мільярдаў долараў. І... Уласна, гэта ўсё. Калі Юшчанка па нейкіх сваіх складана вытлумачальных чынніках выступаў адвакатам Лукашэнкі перад Еўропай, то Януковіч не запрасіў Бацьку на 25-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, што абярнулася маленькай катастрофай у адносінах паміж двума прэзідэнтамі: Лукашэнка заявіў, што «вашывасці хапае ва ўкраінскага кіраўніцтва». У адказ ён пачуў абвінавачванні ў «недобрасуседстве». Так што палітычныя адносіны паміж краінамі сёння вельмі млявыя і ажыўляюцца хіба што гандлёвымі войнамі — так, нядаўна Украіна забараніла ўвоз беларускага мяса і малака.

«Обозреватель» (Украіна)



Праблема партыйнага будаўніцтва ў рэспубліцы застаецца адной з самых вострых палітычных праблем, бо відавочна, што яны ў гэтым сэнсе адсталі ад нашых партнёраў па Еўразійскім саюзе вельмі сур’ёзна — ад Расіі гадоў на дваццаць, ад Казахстана — гадоў на дзесяць. І калі сітуацыя ў плане фармавання Еўразійскага саюза да 2015–2018 года падыдзе да свайго лагічнага завяршэння — фармавання Еўразійскага парламента і выбараў дэлегатаў, то вельмі дзіўна ў ім будуць глядзецца дэпутаты ад рэспублікі, абраныя не па партыйных спісах.

«REGNUM» (Расія)

Каментаваць