Замежныя СМІ пра Беларусь: 12 - 19 жніўня

Расія афіцыйна паабяцала зніжку на газ для Беларусі ў адказ на яе далучэнне да Адзінай эканамічнай прасторы і ў абмен на кантроль «Газпраму» над «Белтрансгазам». Аднак прадметныя перамовы з рэспублікай пра кошт газу і памеры зніжкі, па вялікім рахунку, не пачыналіся. Заявы расійскіх уладаў могуць быць усяго толькі элементам ціску на Украіну, якая, у адрозненне ад Беларусі, прынцыпова не гатовая аддаваць Расіі кантроль над сваёй газатранспартнай сістэмай.

«Коммерсант» (Расія)

Расія афіцыйна паабяцала зніжку на газ для Беларусі ў адказ на яе далучэнне да Адзінай эканамічнай прасторы і ў абмен на кантроль «Газпраму» над «Белтрансгазам». Аднак прадметныя перамовы з рэспублікай пра кошт газу і памеры зніжкі, па вялікім рахунку, не пачыналіся. Заявы расійскіх уладаў могуць быць усяго толькі элементам ціску на Украіну, якая, у адрозненне ад Беларусі, прынцыпова не гатовая аддаваць Расіі кантроль над сваёй газатранспартнай сістэмай.

«Коммерсант» (Расія)


Дваістасць пазіцыі кіраўніцтва РФ не толькі ставіць у тупік беларускую апазіцыю, але і дае перавагі цяперашняму рэжыму, галоўнай мэтай якога з’яўляецца ўтрыманне ўлады ў сваіх руках як мага даўжэй, не прагназуючы наступстваў. Даводзіцца зрабіць выснову, што Беларусь на сённяшні дзень практычна нікога не цікавіць — ні Захад, ні Расію, ні ўнутраную апазіцыю, занятую выжываннем. У такіх умовах Рэспубліка Беларусь рызыкуе ўстаць на шлях трансфармацыі палітычнай апатыі ў нацыянальны нігілізм, пры якім шанцаў стаць паўнавартаснай нацыяй у беларусаў практычна не будзе.

РЕГНУМ (Расія)


Па меркаванні аналітыкаў, лёс лідараў Егіпту і Туніса наводзіць некаторых нязменных постсавецкіх кіраўнікоў на малапрыемныя думкі. Нурсултан Назарбаеў узначальваў краіну — у якасці першага сакратара рэспубліканскага ЦК, а затым прэзідэнта, — 22 гады, Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмонаў — 17 гадоў. І, мяркуючы па ўсім, ім, як казаў сябра Палітбюро Ягор Лігачоў, «д’ябальскі хочацца працаваць» і далей. Калі раней некаторыя краіны ўспрымалі сяброўства ў АДКБ ледзь не як клопат, то падзеі ў Афрыцы іх ацвярозілі.

ВВС (Вялікабрытанія)


Але ўжо цяпер зразумела, што гэтыя падзеі ўскладняць спробы Літвы і Польшчы ўзмацніць беларускую апазіцыю. Якія б ні былі чыннікі перадачы інфармацыі Беларусі, рэпутацыя Літвы і Польшчы як устойлівых прыхільнікаў беларускіх апазіцыянераў пастаўлена пад сумнеў. Гэта не азначае, што яны спыняць падтрымліваць апазіцыю — падтрымка працягнецца, — але зараз дзеючыя ў Літве і Польшчы апазіцыйныя групы і няўрадавыя арганізацыі Беларусі будуць значна больш сумнявацца ва ўласнай бяспецы. А гэта значыць, што актыўныя спробы дзвюх краін зблізіць Беларусь з Еўропай і аддаліць яе ад Расіі закончыліся правалам, выклікаўшы радасць у Масквы.

«Stratfor» (ЗША)


Не варта выключаць, што фактычная «здача» беларускіх апазіцыянераў — следства кулуарных дамоўленасцяў Грыбаўскайтэ і Лукашэнкі. Але навошта Літве спрыяць ціску на незалежную грамадзянскую супольнасць? Калі для большай часткі Еўропы адхіленне Лукашэнкі ад улады і наступны пераход да дэмакратыі (з пункту гледжання еўрапейцаў) з’яўляецца мэтай нумар адзін, то Літве значна важней яе дзяржаўныя, геапалітычныя, гістарычныя, антырасійскія інтарэсы. А такія малаважныя рэчы, як дэмакратыя, свабода, правы чалавека, арыштаваныя беларускія праваабаронцы, могуць і пачакаць.

«Politkom» (Расія)

Каментаваць