Замежныя СМІ пра Беларусь: 12-18 лютага

Матывы пераследу расійскіх грамадзян здаюцца абсурднымі, але іншых папросту няма. Так, на плошчы былі. Так, магчыма, шумелі. Але гэтак жа паводзілі сябе некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Аднак дэманстратыўную разборку ўчынілі менавіта з гэтых грамадзян. Зразумелага тлумачэння няма. Беларускі афіцыёз не змог яго даць нават прадстаўніку расійскага МЗС Рыгору Карасіну. Аналітыкі ўпэўненыя: прысуд расіянам будзе. Але дапускаюць, што ён стане ўмоўным. На большую ласку беларускі рэжым наўрад ці здольны.

Матывы пераследу расійскіх грамадзян здаюцца абсурднымі, але іншых папросту няма. Так, на плошчы былі. Так, магчыма, шумелі. Але гэтак жа паводзілі сябе некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Аднак дэманстратыўную разборку ўчынілі менавіта з гэтых грамадзян. Зразумелага тлумачэння няма. Беларускі афіцыёз не змог яго даць нават прадстаўніку расійскага МЗС Рыгору Карасіну. Аналітыкі ўпэўненыя: прысуд расіянам будзе. Але дапускаюць, што ён стане ўмоўным. На большую ласку беларускі рэжым наўрад ці здольны. Разам з тым, менавіта такі варыянт лепш за ўсё падыходзіць да ацэнкі нашых адносін у прынцыпе. Скажам, Саюз Расіі і Беларусі таксама ўсё яшчэ існуе. Але ўжо, хутчэй, умоўна.

«Голос России» (Расія)


Аддаць такі нацыянальны брэнд, як МАЗ, шляхам банальнага продажу беларускія ўлады наўрад ці захочуць. Хутчэй, будзе абрана форма, пры якой беларускі бок захавае рычагі ўплыву на асноўныя рашэнні, гэта можа быць і інвестыцыйны кантракт, і «Залатая акцыя». У любым выпадку, гандаль толькі пачынаецца.

«Комментарии» (Украіна)


 
Лукашэнка ніколі не аддаваў загаду бамба­ваць горад з сотнямі тысяч жыхароў, яго танкі не акупавалі добры кавалак суседняй краіны. Яны (Пуцін і Лукашэнка) абодва фальсіфікуюць выбары, але хто з іх дадае сабе больш галасоў, сказаць складана. Абодва без усякіх сумневаў адпраўляюць за краты любога, хто ім несімпатычны. У Расіі, у параўнанні з Беларуссю, крыху больш выпадкаў, калі такія людзі папросту атрымлівалі кулю ў галаву. Абодва кіраўніка ўзаконілі гвалт, які здзяйсняецца з журналістаў. Пуцін трымае ў турме мілага хлопца і нафтавага экс-магната Хадаркоўскага, і ў Лукашэнкі ёсць свае хлопчыкі для біцця. Але чаму да Пуціна туліцца мноства іншых, на першы погляд, прыстойных прэзідэнтаў, уключаючы Барака Абаму? А Лукашэнку праклінаюць, называючы злачынцам і вар’ятам?

«Respect» (Чэхія)


Лукашэнка спадзяецца, што сур’ёзныя эканамічныя рэформы прынясуць падтрымку Захаду, абяззброяць замежную і ўнутраную крытыку і дапамогуць дасягнуць эканамічнай мадэрнізацыі пад аўтарытарным кіраваннем. Аднак ён рызыкуе наладзіць супраць сябе звольненых працаўнікоў і ўзмацніць кланавы капіталізм. Палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі павінна быць асцярожна скарэктаваная і павінна рабіць упор на мяккую сілу Еўропы — прывабнасць яе сацыяльнай мадэлі для ўсё большай колькасці беларусаў.

«Project Sindicat» (ЗША)


Многім беларусам падабаецца стабільнасць, нізкі ўзровень беспрацоўя, гарантаваныя зарплаты і пенсіі квазі-савецкай сістэмы Лукашэнкі. Але ўсё гэта ён у стане забяспечыць толькі дзякуючы велізарным субсідыям Расіі, якая пастаўляе танныя энерганосьбіты і дае рынак збыту для беларускіх тавараў. Даўгалецце Лукашэнкі, думаецца, залежыць першым чынам ад шчодрасці Масквы.

«Financial Times» (ЗША)

Каментаваць