Замежныя СМІ пра Беларусь: 13-19 лістапада

Ратыфікацыя беларускім парламентам дамовы з Польшчай аб памежным руху значыць радыкальнае спрашчэнне ўмоў для візітаў у наш край жыхароў Гродна і Брэста. Гэта сігнал, што Мінск, відавочна, хоча палепшыць адносіны з нашай краінай. Хаця дамова вельмі карысная для Беларусі, яе ратыфікацыі хацела больш Варшава. Калі мы збіраемся пераканаць беларусаў звярнуць увагу ў бок Еўропы, патрэбна, каб яны маглі прасцей падарожнічаць у Еўропу.

“Rzeсz Pospolita (Польшча)

Неабходна адзначыць, што пераадоленне апазіцыйнымі кандыдатамі (Някляеў і Саннікаў) віруса палітычнай раздробленасці, які даўно і трывала прысутнічае ў беларускім апазіцыйным полі, будзе зразумета выбаршчыкамі як знак вяртання разумнага палітычнага сэнсу ў апазіцыйныя шэрагі. З пункту гледжання беларускіх выбаршчыкаў, пераадоленне раздробленасці — гэта свайго роду пацверджанне сур’ёзнасці намераў апазіцыі канкураваць з Лукашэнкам на выбарах.

“РЕГНУМ (Расія)

Мінск пакажа свету золата. Лідэр Беларусі заяўляе пра рэзкае ўзбагачэнне свайго народа за кошт золата. Жоўты метал “Бульбяной дзяржавы неўзабаве здзівіць Еўропу і Расію. Дэвальвацыя беларускага рубля — усяго толькі міф.

“Глобалист (Расія)

Гаворка не ідзе пра перадачу былой дзяржаўнай маёмасці ў прыватную ўласнасць, што дагэтуль выклікала страх. Гаворка ідзе ў большай ступені пра канвертацыю палітычнай улады наменклатуры ў эканамічную ўладу, пры якой самыя смачныя яе кавалкі непразрыста і танна пяройдуць ва ўласнасць невялікага пула абраных. У той жа час пэўная частка маёмасці па даражэйшым кошце прызначаная, магчыма, для замежных фундатараў. Той факт, што размовы пра прыватызацыю раптам сталі актуальнымі, звязаны не з эканамічным крызісам, а з апетытам нашчадкаў у асяроддзі эліты: дзеці падраслі.

“Die Presse (Аўстрыя)

“Мэты гэтага спектаклю (канфрантацыя Масквы і Мінска) наступныя — адцягненне ўвагі Захаду ад умацавання і паляпшэння адносін паміж Расіяй і Украінай. Таксама значна паменшыцца рызыка для Расіі стаць ахвярай агрэсіі ЗША ў “гандлёвай ці “валютнай вайне. Такім чынам, канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю перш за ўсё з’яўляецца нічым іншым, як тонкай палітычнай гульнёй з далёкасяжнымі планамі.

“Биржевой лидер (Расія)

Каментаваць