Замежныя СМІ пра Беларусь: 13 - 19 сакавіка

Сусед Лукашэнка, які ахвотна аперыруе славянска-савецкай традыцыяй у прагматычных мэтах, ціхай сапай здолеў прасунуцца ў стварэнні беларускай нацыі значна далей. Насуперак папулярнай у нас памылцы, беларусы за 10–15 гадоў прызвычаіліся ўспрымаць сябе як адзіную і самадастатковую нацыю, блізкую, аднак асобную ад Расіі, пры гэтым не надаючы асаблівай увагі праблеме мовы.

«Краіна» (Украіна)

Сусед Лукашэнка, які ахвотна аперыруе славянска-савецкай традыцыяй у прагматычных мэтах, ціхай сапай здолеў прасунуцца ў стварэнні беларускай нацыі значна далей. Насуперак папулярнай у нас памылцы, беларусы за 10–15 гадоў прызвычаіліся ўспрымаць сябе як адзіную і самадастатковую нацыю, блізкую, аднак асобную ад Расіі, пры гэтым не надаючы асаблівай увагі праблеме мовы.

«Краіна» (Украіна)


Пасля з’яўлення Мытнага саюза ўсе расійска-беларускія праблемы перайшлі з плоскасці інтэграцыі двойкай у плоскасць інтэграцыі тройкай, але пры гэтым зусім не змяніліся. Такую выснову можна зрабіць на падставе абмеркавання Мытнага саюза ў канцы мінулага тыдня паміж прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўніком Беларусі ў камісіі Мытнага саюза віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз пацвердзіў раней агучаны тэзіс: калі Расія будзе настойваць на тым, што са сферы дзеяння дамовы пра Мытны саюз знікне шэраг некаторых таварных пазіцый, то Мытнага саюза не будзе.

«Независимая газета» (Расія)


Зараз на павестцы дня пытанне: што «Газпрам», які набыў 50 працэнтаў Белтрансгаза, будзе рабіць далей? Павялічыць пакет у «Белтрансгазе» да кантрольнага «Газпраму» будзе складана. Гэта стратэгічны актыў, і Лукашэнка будзе адстойваць яго да канца. Не варта забываць, што расійска-беларускія газавыя адносіны не рынкавыя, а міжурадавыя. Тым не менш эксперты не выключаюць, што ў выніку пытанне пра кантроль у «Белтрансгазе» будзе вырашана на карысць Расіі. Варта ўлічыць, што эканамічнае становішча Беларусі цяпер, мякка кажучы, не ідэальна. Так што Лукашэнка цалкам можа зацікавіцца расійскімі прапановамі.

Газета.ру (Расія)


Савецкі Саюз паступова аднаўляецца. Доказ таму — прапанова першага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава скасаваць расійскі рубель і ўвесці адзіную валюту для Расіі, Казахстана і Беларусі. У Пуціна неўзабаве будзе шанец забяспечыць лаяльнасць беларускага і казахстанскага рэжымаў: у Лукашэнкі ў наступным годзе заканчваецца прэзідэнцкі тэрмін, а ў 69-гадовага Назарбаева няма відавочнага пераемніка. Магчыма, узамен на фармальную незалежнасць абедзве краіны будуць вымушаны падпарадкоўвацца Крамлю як сябры еўразійскага саюза і паставіць свае нацыянальныя валюты пад кантроль Масквы.

«The Times» (Вялікабрытанія)
 

Рэалізацыю пагрозы санкцый у дачыненні да Мінска беларускія эксперты лічаць малаверагоднай. Еўрапейцы зразумелі, што Лукашэнка водзіць іх за нос, і памахалі яму пальцам. Да прэзідэнцкіх выбараў Брусель яшчэ некалькі разоў памахае пальцам, але да канкрэтных санкцый справа не дойдзе.

«Камерсант Украіны» (Украіна)

Каментаваць