Замежныя СМІ пра Беларусь: 13 - 19 лютага

На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае трыванне Варшавы. Гэта ўжо занадта. Смешныя падставы для затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы. Якая карысць ад гутаркі міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ павінны зрабіць з палякамі беларускія ўлады, каб Польшча адрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўнік МЗС Еўрасаюза баранеса Эштан? Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляецца прыватнай справай Мінска?

На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае трыванне Варшавы. Гэта ўжо занадта. Смешныя падставы для затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы. Якая карысць ад гутаркі міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ павінны зрабіць з палякамі беларускія ўлады, каб Польшча адрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўнік МЗС Еўрасаюза баранеса Эштан? Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляецца прыватнай справай Мінска? Міністр Сікорскі, час сказаць: «Хопіць!» Таму што праз хвіліну можа быць позна.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча)



Узнікае пытанне: ці варта наогул весці перамовы з прадстаўнікамі беларускага рэжыму? Ці было мэтазгодным рашэнне пра змякчэнне некаторых санкцый у адносінах да Беларусі і дазвол беларускім vip-персонам, у тым ліку і Лукашэнку, зноў бесперашкодна падарожнічаць па Еўропе? Гэта можа прагучаць як прызнанне сваёй бездапаможнасці. Гавораць, што галоўнае — не пакідаць Беларусь у зоне ўплыву Расіі. Каб садзейнічаць умацаванню яе суверэнітэту прапануючы Мінску адначасова перспектыву збліжэння з Захадам. І гэты падыход працягвае заставацца актуальным. Хоць гэта задача не з лёгкіх, у чым нас пераканаў у Варшаве міністр Мартынаў. Наведаўшы Варшаву праз некалькі дзён пасля таго, як беларускай міліцыяй і судамі былі ўжыты рэпрэсіі супраць польскай нацыянальнай меншасці, і кажучы, што нічога асаблівага не адбылося, беларускі дыпламат пасмяяўся з Польшчы, Еўрапейскага саюза, а таксама з сістэмы каштоўнасцяў, якая імі прызнаецца.

«Rzeczpospolita» (Польшча)


Найбольш надзейнымі партнёрамі Расіі па-ранейшаму з’яўляюцца Казахстан, Таджыкістан і Арменія. У гэты спіс уваходзіла таксама Беларусь, з якой Расія планавала стварыць Саюзную дзяржаву, але высакамернасць расійскіх кіраўнікоў вычарпала трыванне Лукашэнкі, «апошняга дыктатара Еўропы», — такую характарыстыку даў яму былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Апошні эпізод напружанасці ў адносінах паміж Масквой і Мінскам выкліканай падвышэннем мытаў на нафту. Расіі давялося саступіць з прычыны пагрозы Беларусі перакрыць пастаўкі нафты па сваіх трубаправодах у Еўропу.

«El Correo» (Іспанія)


Віктар Януковіч у люстэрку беларускай улады малюецца пакуль не занадта прывабна: падобна, ён стварае ёй больш праблем, чым адкрывае перспектыў. Якія пункты найбольш крытычныя для цяперашняга афіцыйнага Мінска ў «плане Януковіча»? Па-першае, новы прэзідэнт Украіны прапануе адмовіцца ад сепаратнай «энергетычнай хартыі», якую падпісалі Цімашэнка і прадстаўнікі ЕС у «абыход Расіі», і якая аддае ў маёмасць еўрапейцам усю газатранспартную сістэму Украіны. Януковіч мае намер гуляць не на супярэчнасцях паміж Масквой і Бруселем, а зусім наадварот. І, у адрозненне ад Мінска, больш не жадае выбудоўваць «асобную ад Расіі» газатранспартную сетку Еўропы, з нейкімі «альтэрнатыўнымі» пастаўшчыкамі паліва. Такім чынам, генеральная ідэя «Усходняга партнёрства» — палітычна аб’яднаць спажыўцоў і транзіцёраў супраць галоўнага пастаўшчыка — пазбаўляецца хоць нейкага, хай самага эфемернага, эканамічнага абгрунтавання.

Regnum.ru (Расія)

Каментаваць