Замежныя СМІ пра Беларусь: 14- 20 студзеня

Эканамічныя ўзаемаадносіны паміж Казахстанам і Беларуссю не сталі шчыльней, нягледзячы на стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы, адзначаюць эксперты. Казахскі капітал амаль не прадстаўлены ў беларускай эканоміцы. Абедзве краіны актыўна супрацоўнічаюць толькі з Расіяй. Такім чынам, на сённяшні дзень можна канстатаваць, што ЕЭП не адпавядае пастаўленым задачам. Краіны Мытнага саюзу з такім жа поспехам маглі б умацоўваць эканамічныя сувязі ў двухбаковым парадку. А еўразійская інтэграцыя застаецца толькі на паперы і ў гучных заявах палітыкаў.

“Республика (Казахстан)

Прыватызацыя — справа супярэчлівая. Жадаючы атрымаць мільярды, не губляючы кантролю над прадпрыемствамі, Лукашэнка такія прадпрыемствы, як “Беларуськалій, ацаніў настолькі высока, што яго зараз ніхто не хоча купляць. Аднак Беларусь усё больш залежыць ад фінансавай дапамогі з боку Расіі. Гэта на руку тым, што жадае набыць актывы прадпрыемстваў краіны па смешным нізкім кошце.

“Die Presse (Аўстрыя)

Эканамічныя і палітычныя свабоды, якія з’явіліся ў Беларусі напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў, былі вынікам збліжэння афіцыйнага Мінску і Брусэля. Лукашэнка разлічваў, што, імітуючы дэмакратыю і лібералізацыю, даб’ецца прызнання вынікаў выбараў. Еўропа спадзявалася, што паступова імітацыя стане рэальнай лібералізацыяй і дэмакратыяй. Аднак разгон мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года і жорсткія рэпрэсіі разбурылі кволы мірны пакт Мінску і Брусэля. У Беларусі няма неабходнасці аглядацца на цывілізаваны свет пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў. Што да пагаршэння інвестыцыйнага клімату, пра што папярэджваюць эксперты, то, верагодна, і гэта ўжо не страшна ўладам Беларусі — замежныя інвестыцыі і так на ўзроўні статыстычнай памылкі, а расійскія кампаніі, якія прыходзяць на беларускі рынак, умеюць адаптоўвацца да беларускіх рэалій.

“Независимая газета (Расія)

Выціскаючы палітычных супернікаў за межы рэспублікі, улады паволі спрыяюць росту сумневаў навакольнага свету ва ўласнай легітымнасці. Апаненты ўлады з малавядомых у Беларусі палітычных лідараў маленечкіх партый і рухаў, палітычных аналітыкаў, цікавых толькі cпецыялістам і актывістам, выехаўшы за мяжу, апынаюцца ў зусім іншым палітычным і інфармацыйным асяроддзі. Іх уяўленні пра рэжым А. Лукашэнкі становяцца вядомыя сотням мільёнаў. За імі палююць СМІ, яны выступаюць у лепшы час на тэлеканалах, чыя аўдыторыя перавышае колькасць насельніцтва Беларусі ў дзясяткі разоў. Паказальнікам развіцця дадзенага працэсу можа стаць сітуацыя, калі палітычная эміграцыя пачне набываць манаполію на трактоўку беларускага пытання ў суседніх дзяржавах і ЕС. Няма патрэбы казаць, што палітычная эміграцыя блізкая да такой стадыі, і ў гэтым рэжым А. Лукашэнкі фактычна дапамагае.

“Politoboz (Расія)

Каментаваць