Замежныя СМІ пра Беларусь: 15 - 21 траўня

З кіргізскага боку ўвоз цукру кантраляваўся сям’ёй Бакіевых і дэпутатам кіргізскага парламента Сяргеем Ібрагімавым. У Беларусі экспарт цукру цалкам знаходзіцца ў сферы дзяржаўнага рэгулявання, што таксама сімвалізуе падкантрольнасць якога-небудзь бізнесу, які прыносіць мільённыя прыбыткі аднаму чалавеку або яго сваякам. У сувязі з гэтым акрэсліваюцца некаторыя спецыфічныя прычыны «гасціннасці» беларускага кіраўніка і надання прытулку выгнанаму з уласнай краіны Бакіеву.

«Дело №» (Кыргызстан)

З кіргізскага боку ўвоз цукру кантраляваўся сям’ёй Бакіевых і дэпутатам кіргізскага парламента Сяргеем Ібрагімавым. У Беларусі экспарт цукру цалкам знаходзіцца ў сферы дзяржаўнага рэгулявання, што таксама сімвалізуе падкантрольнасць якога-небудзь бізнесу, які прыносіць мільённыя прыбыткі аднаму чалавеку або яго сваякам. У сувязі з гэтым акрэсліваюцца некаторыя спецыфічныя прычыны «гасціннасці» беларускага кіраўніка і надання прытулку выгнанаму з уласнай краіны Бакіеву.

«Дело №» (Кыргызстан)


У Макея рэпутацыя чалавека, які можа спадабацца заходнім палітыкам. Ён ведае, што хочуць пачуць на Капіталійскім пагорку і ў Белым доме. У сітуацыі, калі напруга на ўсходнім фронце ўзрастае, Лукашэнка вымушаны падбіраць словы і раздаваць абяцанні Вашынгтону і Бруселю. Такая тактыка, па меркаванні стратэгаў з Чырвонага дома, павінна аслабіць расійскі ціск і стварыць адчуванне ў самой Беларусі, нібыта ў Лукашэнкі няма праблем з Захадам.

«Delfy» (Літва)


Як паказвае практыка правядзення выбараў у Беларусі, падлік галасоў — «канёк» беларускай выбарчай машыны — не з’яўляецца неабходнай умовай прызнання выбараў і новай улады легітымнымі. Гэта толькі перадумова. Неабходным фактарам з’яўляецца забеспячэнне знешнепалітычнай легітымнасці выбараў з боку аднаго з вядучых сусветных цэнтраў — ЗША, ЕС ці Расіі. У Беларусі легітымнасць забяспечваецца выключна прызнаннем з боку Расіі, пасля якой пачынаюцца прызнанні з боку дзяржаў СНД, КНР і іншых краін. У сувязі з гэтым афіцыйны Мінск зацікаўлены ў тым, каб Масква заняла нейтральную пазіцыю ў стаўленні да беларускіх выбараў і не ўмешвалася ў іх ход. Па-другое, каб Масква пасля правядзення выбараў заявіла пра прызнанне іх вынікаў у той інтэрпрэтацыі, у якой іх будзе агучваць афіцыйны Мінск. І, па-трэцяе, галоўнае — каб Масква на гэтых выбарах не выставіла свайго кандыдата.

«Regnum» (Расія)


Адкліканне з Бішкеку беларускіх дыпламатаў звязана не столькі з пагрозай бяспекі, колькі з жаданнем падняць на іншы, больш высокі ўзровень, цяперашнія відавочна ненармальныя адносіны паміж Мінскам і Бішкекам. Такая рэакцыя наўрад ці адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Краіны СНД чакаюць легітымнасці новай кіргізскай улады, у тым ліку і Масква. Кіргізская тэма з’яўляецца і тэмай двухбаковых адносін Мінска з Масквы. Крэмль загадкава пакідае без каментараў шматлікія жорсткія заявы Лукашэнкі па гэтаму і іншых пытаннях. Такія паводзіны Масквы могуць стымуляваць апазіцыйныя настроі не столькі сярод грамадзян, колькі ў асяроддзі беларускай наменклатуры.

«Delfy» (Літва)


Мабыць, эканамічная сітуацыя такая цяжкая, што краіне як паветра патрэбныя замежныя інвестыцыі, асабліва ў сферы, злучанай з сельскай гаспадаркай, якая забяспечвае значны працэнт працоўных месцаў у Беларусі. Так што калі яшчэ год таму Лукашэнка з-за «малочнай вайны» мог адмяняць свой візіт у Расію, то ў 2010-м ён спадзяецца на паспяховую рэалізацыю еўрабонусаў і заплюшчвае вочы на паўзучае пранікненне расійскага бізнесу ў яго краіну. Сацыяльная стабільнасць даражэй. А ўласна беларускага бюджэту на яе падтрыманне хуткім часам можа і не хапіць.

«Росбалт» (Расія)

Каментаваць