Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 чэрвеня

Беларусь у адказ на санкцыі EC пагражае пераарыентаваць экспарт з Клайпеды ў расійскія парты. У Літве гэта выклікала нервовую рэакцыю. Аднак менавіта гэтага і хацеў Мінск… Абяцанні Мінска перанакіраваць транзіт — не што іншае, як звычайны блеф. Пераарыентацыя беларускіх грузаў з Клайпеды на расійскія парты наўрад ці магчымая. Расія, якая ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА), ужо з 1 ліпеня 2013 года будзе змушана прывесці тарыфы на чыгуначныя перавозкі ў адпаведнасць з нормамі СГА, а не з пажаданнямі Лукашэнкі.

Беларусь у адказ на санкцыі EC пагражае пераарыентаваць экспарт з Клайпеды ў расійскія парты. У Літве гэта выклікала нервовую рэакцыю. Аднак менавіта гэтага і хацеў Мінск… Абяцанні Мінска перанакіраваць транзіт — не што іншае, як звычайны блеф. Пераарыентацыя беларускіх грузаў з Клайпеды на расійскія парты наўрад ці магчымая. Расія, якая ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА), ужо з 1 ліпеня 2013 года будзе змушана прывесці тарыфы на чыгуначныя перавозкі ў адпаведнасць з нормамі СГА, а не з пажаданнямі Лукашэнкі. Такім чынам, за ўсёй шуміхай вакол маршрутаў транзіту Мінску, праглядаюцца толькі спекуляцыі і шантаж Вільнюса пазбавіцца стабільнага прыбытку, а таксама спроба пасварыць Літву з Еўрасаюзам і адначасова нешта паабяцаць Расіі.

“Deutche Welle (Германія)


Занепакоенасць афіцыйных асобаў у ЗША расце ў сувязі з паведамленнямі пра тое, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад атрымлівае ваенную дапамогу з Беларусі — краіны, якая ігнаруе міжнародныя высілкі па ізаляцыі сірыйскага рэжыму. Заходнія палітыкі і незалежныя эксперты заяўляюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі забяспечвае войска Асада тэхналогіямі, якія дазваляюць палепшыць магчымасці ракет “зямля-зямля, што выкарыстоўваюцца сірыйскім войскам для жорсткага здушэння паўстання па ўсёй краіне.

“National Journal (ЗША)


Мінск наведалі прадстаўнікі службы знешнепалітычнай дзейнасці ЕС Джон Кайер і Стывен Трэсінг. Прадстаўнікі ЕС у Мінску заявілі, што Еўропа не толькі не мае намеру “дзякаваць Аляксандру Лукашэнку за вызваленне дваіх палітвязняў, але яшчэ і гатовая ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, калі астатнія палітычныя вязні не выйдуць на волю. У той жа час раней Лукашэнка заявіў, што хуткая амністыя не будзе насіць ніякага палітычнага характару. Еўропа спрабуе не даць уцягнуць сябе ў чарговы гандаль, каментуюць сітуацыю назіральнікі.

“Независимая газета (Расія)


Ён (Лукашэнка) зноў узяўся за старое. І КаМАЗ яму не МАЗ. У гіпатэтычным сумесным прадпрыемстве “Росбелавто ён хоча 50 на 50, і толькі на сваіх умовах. І рубель яму не валюта. Кажа, крызіс перажылі і яшчэ перажывём. І прыватызацыя — не прыватызацыя па-расійску. Хоць менавіта пад яе ён атрымлівае гэтыя самыя расійскія траншы. Іншымі словамі, беларускі прэзідэнт зноў пусціў у ход звыклую для сябе рыторыку. Быццам і не было гэтай прынцыповай, знамянальнай, гістарычнай (патрэбнае падкрэсліць) сустрэчы ў Мінску з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка, дарэчы, пераконвае, што новая інтэграцыя павінна быць разумней, чым у Савецкім Саюзе. І быццам бы добра, што Лукашэнка гэта разумее. Кепска, што сам усё яшчэ жыве тым самым “заднім розумам.

“Голос Росии (Расія)


Да Лукашэнкі трэба ставіцца паважліва. Ці ў 1980-х Джордж Буш ці Рональд Рэйган публічна абураліся наконт Войцеха Ярузэльскага ці здзекаваліся з яго? Не. Былі канкрэтныя, “мужчынскія выказванні і маўчанне. Рашучасць выражалася ў дзеяннях, а не ў публічных зварках і інфляцыі заяваў. Лукашэнка не дапусціць свабодных выбараў, не трэба тут мрояў. Але выпусціць палітвязняў ён можа, як можа і павялічыць свабоду слова, зменшыць рамкі цэнзуры, а таксама можа палепшыць становішча нацменшасцяў.

“Nowa Europa Wschodnia (Польшча)

Каментаваць