Замежныя СМІ пра Беларусь: 16 - 22 ліпеня

Лукашэнка можа пакінуць усё як ёсць: працягваць душыць хвалю незадаволенасці і спрабаваць пасварыць Расію і Захад у надзеі на тое, што на фоне геапалітычнай канкурэнцыі яму перападуць патрэбныя сродкі. Але гэта самы малаверагодны варыянт, паколькі на абодвух кірунках беларускі прэзідэнт перагнуў палку. Пры гэтым без фінансавай дапамогі сітуацыя пагражае хутка пагоршыцца, і тады выбух народнага гневу будуць не ў сілах стрымаць нават спецслужбы. Шматлікія назіральнікі ў Беларусі баяцца, што Лукашэнка не спыніцца ні перад чым — у тым ліку перад загадам адкрыць агонь па пратэстуючых.

Лукашэнка можа пакінуць усё як ёсць: працягваць душыць хвалю незадаволенасці і спрабаваць пасварыць Расію і Захад у надзеі на тое, што на фоне геапалітычнай канкурэнцыі яму перападуць патрэбныя сродкі. Але гэта самы малаверагодны варыянт, паколькі на абодвух кірунках беларускі прэзідэнт перагнуў палку. Пры гэтым без фінансавай дапамогі сітуацыя пагражае хутка пагоршыцца, і тады выбух народнага гневу будуць не ў сілах стрымаць нават спецслужбы. Шматлікія назіральнікі ў Беларусі баяцца, што Лукашэнка не спыніцца ні перад чым — у тым ліку перад загадам адкрыць агонь па пратэстуючых. Тым не менш, ужо сёння варта задумацца над тым, што будзе пасля сыходу Лукашэнкі і як дапамагчы краіне, пераўтварэнні ў якой могуць стаць такімі ж цяжкімі, як былі ў Польшчы і краінах Балтыі.

«Frankfurter Allgemeine Zeitung» (Германія)


У падыходах Расіі ў адносінах да Беларусі цяпер цікавая сітуацыя. З аднаго боку, ясна, што Расія не зацікаўлена ў якой-небудзь каляровай дэмакратычнай рэвалюцыі ў Беларусі, хаця б беручы пад увагу цесную ваенна-стратэгічную інтэграцыю абедзвюх дзяржаў. З іншага боку, менавіта Лукашэнка цяпер з’яўляецца самай вялікай праблемай Крамля і перашкодай для яго (і для расійскіх алігархаў) у перадзеле беларускай эканомікі. У прынцыпе, у інтарэсах Расіі быў бы нейкі палацавы пераварот: пазбавіцца ад Лукашэнкі, захаваўшы створаную ім вертыкаль улады. Узнікае пытанне, што ў гэтай сітуацыі робяць Еўрапейскі Саюз і NАТО, усходнім суседам якіх з’яўляецца Беларусь? Проста глядзяць на тое, як эканамічны, а потым і цалкам палітычны суверэнітэт губляе адна з краін на карце свету?

«Diena» (Латвія)


Цяпер мы бачым, што адзінай лініі паводзін у адносінах Мінску і Масквы няма: ёсць кампанейшчына — то сябруем, то не сябруем. А што будзе далей, мы не ведаем. У выпадку сыходу Лукашэнкі, мы, хутчэй за ўсё, Беларусь страцім. Да ўлады там з вялікай верагоднасцю прыйдуць людзі, якія да нас павернуцца спінай. І тут не павінна быць ніякіх ілюзій. А нашы гутаркі, што мы там працуем з нейкімі кандыдатамі, — гэта тыповы самападман. Прарасійскіх лідараў апазіцыі ў Мінску няма. Калі рэжым у Беларусі паваліцца ў фармаце чарговай «рэвалюцыі», з вялікай верагоднасцю разваляцца праекты саюзнай дзяржавы і адзінай мытнай прасторы.

«Профиль» (Расія)


РБ — патрымоніум Лукашэнкі. Лукашэнка — не ўладальнік тэрыторыі, а правадыр антыкаланіяльных поглядаў і глыбокі патрыёт. Аднак гэта не сацыялізм — і Чавес, і Маралес, і Артэга, і Кадафі, і Лукашэнка — нацыяналісты. Праблема Лукашэнкі ў тым, што ён з’яўляецца знакам, сімвалам беларускай дзяржавы. І калі ён не пачне кантраляваны пераход да перадачы ўлады парламенту ці будаўніцтва партыі, якая магла б узяць уладу легітымна праз нейкі час, Беларусь як дзяржава можа разбурыцца.

«Хвиля» (Украіна)



У беларускай інфармацыйнай прасторы апошніх некалькіх тыдняў неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра тое, што ў той эканамічнай сітуацыі, якая склалася, Аляксандр Лукашэнка лічыць меншым злом з’яўленне беларускіх алігархаў, чым прыход у рэспубліку расійскіх. Доказам гэтага з’яўляецца той факт, што на абвешчаных аўкцыёнах асноўнымі пакупнікамі прапанаваных прадпрыемстваў з’яўляюцца мясцовыя бізнэсмэны. Сённяшні працэс перадачы шэрагу заводаў беларускім бізнэсмэнам падобны, хутчэй, на спробу ўтрымаць у руках дзяржавы як мага больш прыбытковых прадпрыемстваў, якія даюць рэальныя грошы ў рэспубліканскі бюджэт. Менавіта таму дзяржава з лёгкім сэрцам і практычна за бесцань раздае свае невялікія актывы тым, хто знаходзіцца побач з кіраўніцтвам краіны, але не ў ім самім. Лукашэнка сапраўды баіцца наменклатурнай прыватызацыі, здольнай стварыць прамую пагрозу яго палітычнай уладзе.

«Регнум» (Расія)

Каментаваць