Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 студзеня

Гэтай зімой рускі мядзведзь, здавалася, зноў паставіў пад пагрозу пастаўкі нафты ў Еўропу: Расія і суседняя Беларусь паспрачаліся з-за коштаў на нафту, і канфлікт пагражаў закрануць і Еўрасаюз. Аднак сітуацыя зманлівая: гэты канфлікт — найперш пытанне вялікіх грошаў, а не чарговы прыклад умяшання Масквы ў справы суседа, як гэта часта адбывалася падчас газавых канфліктаў з Украінай. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі і апошні дыктатар на еўрапейскай тэрыторыі, пакуль застаецца прыкладам саюзніка, на якога Масква можа разлічваць.

“Le Monde (Францыя)

Навошта Расія працягвае рэалізоўваць відавочна пройгрышны сцэнар “братэрскіх адносін, якія нязменна маюць у фінале страту яе палітычнага твару — пытанне рытарычнае. Страціць Беларусь, як і Украіну, было б значна большай трагедыяй, чым трываць ад іх сталыя непрыемнасці.

“Новая политика (Расія)

Я распарадзіўся кінуць на барацьбу з ракам усе сродкі, — заявіў Аляксандр Рыгоравіч, паабяцаўшы, што краіна вырашыць гэту праблему хуткім часам… Яшчэ тэлегледачы з вуснаў свайго кіраўніка даведваліся, што ў дзяржаве стабілізуецца прамысловая вытворчасць. Яна захавалася на тым жа ўзроўні, як і год таму. Па гэтым паказчыку Беларусь абышла на пяць працэнтаў Расію, на 30 працэнтаў — Украіну! Што і казаць, добра вядомая савецкім людзям логіка. Падобна, творцы падобных аргументаў мяркуюць, быццам і сёння знойдуцца тыя, хто можа верыць у няхітрае лакаванне рэчаіснасці. У час сацыялізму ў СССР таксама не саромеліся лішні раз супастаўляць працэнты росту на сваю карысць, хоць у рэальнасці параўнанне часта сведчыла што сітуацыя іншая.

“Якутия (Расія)

Чым скончыцца гэты канфлікт, прадказаць нескладана: захаваннем статус-кво. У Масквы няма іншых спосабаў падтрымкі беларускага рэжыму, акрамя субсідый. Паменшыць іх адным рухам на некалькі мільярдаў долараў — гэта вялікая палітычная рызыка. Але даваць Мінску дадатковыя нафтавыя прэферэнцыі расійскія ўлады таксама, відавочна, не збіраюцца. Пра тое, што бакі хутка прыйдуць да кампрамісу, прычым на былых умовах, кажа і характар канфлікту: гучныя, але выключна славесныя выбрыкі без удзелу першых асоб дзяржаў і поўнае захаванне ўнутраных і знешніх паставак.

“Коммерсантъ власть (Расія)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, безумоўна, працягне манеўр паміж Масквой і Бруселем, імкнучыся ад абодвух атрымаць максімум, аддаўшы мінімум (а лепш — наогул нічога, акрамя слоў). Як гэта ні дзіўна, падобны цынізм і далей можа прыносіць Бацьку цалкам адчувальныя дывідэнды. Хоць заўсёды застаецца верагоднасць, што дадзеная манера паводзін нарэшце надакучыць і Маскве, і Бруселю. І яны сур’ёзна вырашаць, што ў Мінску павінен з’явіцца новы прэзідэнт. Зрушыць Бацьку вельмі цяжка, але і ціск звонку можа апынуцца вельмі моцным. Праўда, калі такое і здарыцца, дык не ў 2010 годзе.

“Частный корреспондент (Расія)

Каментаваць