Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-23 кастрычніка

Еўропа і Беларусь адчуваюць патрэбу ў сяброўстве па важных практычных праблемах. Беларусь павінна інтэгравацца ў Еўропу, каб забяспечыць развіццё эканомікі і гарантаваць сацыяльную стабільнасць. Еўропа ж мае патрэбу ў Беларусі з-за яе геапалітычнага становішча, якое робіць Беларусь важным энергетычным партнёрам — 20 працэнтаў паставак расійскага газу ў Еўропу праходзіць праз Беларусь — і важным партнёрам у барацьбе з нелегальным гандлем і міграцыяй. Па гэтых прычынах больш цесныя сувязі паміж Еўропай і Беларуссю таксама адпавядаюць інтарэсам Расіі.

Еўропа і Беларусь адчуваюць патрэбу ў сяброўстве па важных практычных праблемах. Беларусь павінна інтэгравацца ў Еўропу, каб забяспечыць развіццё эканомікі і гарантаваць сацыяльную стабільнасць. Еўропа ж мае патрэбу ў Беларусі з-за яе геапалітычнага становішча, якое робіць Беларусь важным энергетычным партнёрам — 20 працэнтаў паставак расійскага газу ў Еўропу праходзіць праз Беларусь — і важным партнёрам у барацьбе з нелегальным гандлем і міграцыяй. Па гэтых прычынах больш цесныя сувязі паміж Еўропай і Беларуссю таксама адпавядаюць інтарэсам Расіі. Незалежная і стабільная Беларусь не можа і не павінна ўспрымацца як выклік Расіі.

«European Voice» (Бельгія)


Пад дамовай пра стварэнне КСАР пакуль не паставілі подпісы Узбекістан, у якога ёсць шэраг сумневаў на гэты конт, і Беларусь. Праўда, яшчэ ў канцы жніўня Лукашэнка заявіў, што Мінск не адмаўляўся ад удзелу ў фармаванні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Так ці інакш, кіраўнікі Беларусі і Узбекістана цяперашнія вучэнні праігнаравалі. Верагодна, каб крыху змякчыць уражанне ад свайго дэмаршу, Мінск даслаў двух назіральнікаў, што мала адбілася на працэсе абвастрэння расійска-беларускіх адносін. За некалькі дзён да пачатку манеўраў Лукашэнка ў чарговы раз рэзка раскрытыкаваў расійскі бок, абвінаваціўшы яго ў зрыве працэсу фармавання Саюзнай дзяржавы і ў распачынанні «газавай вайны». У адказ Масква прыстрашыла замарозіць 500-мільённы крэдыт, пра выдачу якога бакі ўжо дамовіліся.

«Новая политика» (Казахстан)


Чым выклікана адмова ад рашэння ўступаць у СГА (Сусветную гандлёвую арганізацыю) у рамках Мытнага саюзу, пакуль не ясна. Магчыма, непаслядоўнасць Лукашэнкі і, па меркаванні Аляксея Кудрына, незразумелыя перспектывы беларускай эканомікі, а таксама малазразумелыя дзеянні Мінску ў АДКБ прывялі Маскву і Астану, блізкіх да ўступлення ў СГА, да рашэння адмовіцца ад сумеснага з беларусамі праекту. Аднак афіцыйна заяўлена, што Расія будзе аказваць падтрымку Беларусі і Казахстану ва ўступленні ў СГА. Відавочна толькі, што ў Маскве вельмі незадаволеныя паводзінамі Лукашэнкі і, магчыма, новая тактыка па ўступленні ў СГА з’яўляецца папярэджаннем для беларускіх уладаў: трыванне Крамля не бязмежнае. Варта адзначыць, што сумеснае ўступленне ў СГА — далёка не першая постсавецкая ініцыятыва, якой афіцыйны Мінск устаўляе палкі ў колы ў надзеі аказаць ціск на Расію і атрымаць крэдыты ці зніжкі на энерганосьбіты. Адзначаныя вышэй моманты ў чарговы раз ставяць пытанне пра сапраўдныя мэты Беларусі пры ўдзеле ў розных міжнародных ініцыятывах на постсавецкай прасторы.

«Сегодня» (Расія)



Незалежныя эксперты сцвярджаюць, што ўвага дзяржавы да чарнобыльскай праблемы ў Беларусі паступова знікае. Згасанне чарнобыльскай праблематыкі звязана з палітычным рашэннем уладаў наконт будаўніцтва ў Беларусі першай атамнай электрастанцыі. Атрымліваецца, што адсутнасць чарнобыльскай праблемы можа дапамагчы дзяржаве вырашыць іншую праблему — энергетычную. І ў гэтай сувязі пра Чарнобыль намагаюцца не казаць.

«Deutche Welle» (Германія)

Каментаваць