Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-25 верасня

Сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі адбываюцца рэгулярна, але ўпершыню на тэрыторыю Беларусі была ўведзена такая колькасць войскаў. Беларуская апазіцыя абурана і занепакоена гэтым фактам. Рашэнне Крамля правесці такія маштабныя вучэнні падчас крызісу азначае, што Масква хоча паказаць усяму свету, што мае магутнае войска. Беларусь жа са свайго боку паказвае Маскве, што, нягледзячы на вызначаныя празаходнія змены ў сваёй знешняй палітыцы, па-ранейшаму застаецца саюзніцай Расіі. У апошні час адносіны паміж Беларуссю і Расіяй значна пагоршыліся.

Сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі адбываюцца рэгулярна, але ўпершыню на тэрыторыю Беларусі была ўведзена такая колькасць войскаў. Беларуская апазіцыя абурана і занепакоена гэтым фактам. Рашэнне Крамля правесці такія маштабныя вучэнні падчас крызісу азначае, што Масква хоча паказаць усяму свету, што мае магутнае войска. Беларусь жа са свайго боку паказвае Маскве, што, нягледзячы на вызначаныя празаходнія змены ў сваёй знешняй палітыцы, па-ранейшаму застаецца саюзніцай Расіі. У апошні час адносіны паміж Беларуссю і Расіяй значна пагоршыліся. Крэмль не хоча танна прадаваць Мінску энергарэсурсы. За гэта Масква чакае ад Лукашэнкі згоды на ўдзел расійскага бізнесу ў прыватызацыі беларускай прамысловасці. Аднак беларускі дыктатар не збіраецца на гэта пагаджацца. Ён ведае, што тады страціць уплыў на эканоміку.

“Gazeta Wyborcza (Польшча)


Перад Беларуссю тры варыянты развіцця. Першы — кампраміс у трохкутніку ЕС—Беларусь—Расія і пошукі больш эфектыўнай эканамічнай мадэлі. Другі — пераканаць ЕС у неабходнасці фінансавання карэннай рэформы сістэмы. Трэці — зноў паспрабаваць шукаць шляхі рашэння праблем разам з Расіяй. Найбольш верагодны, па меркаванні беларускага палітолага, варыянт — першы. Пры другім і трэцім цяперашняму кіраўніцтву краіны непазбежна давядзецца сыходзіць. У любым выпадку, у якасці дзяржавы-ранцье Беларусь не цікавіць ні Расію, ні Еўрасаюз.

“Delfi (Эстонія)


Масква на беларускім накірунку не “варушыцца, сваю грамадска-палітычную інфраструктуру не стварае і ўсе свае кантакты замыкае на ўладную вертыкаль, Амерыканцы прыступілі да стварэння ў Беларусі кіраванай і залежнай ад іх рускамоўнай апазіцыі. Робяць яны гэта ў доўгатэрміновай перспектыве да прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, калі, па іх меркаванні, магчыма з’яўленне моцнага рускамоўнага кандыдата.

“Фонд стратэгічнай культуры (Расія)


Адразу пасля развалу СССР толькі 7–8 працэнтаў насельніцтва рэспублікі разглядала Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ўваходзіла і Беларусь, як сваю гістарычную прарадзіму, а два гады таму гэты паказчык складаў ужо 65 працэнтаў. Такім чынам, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку фактычна ўдалося стварыць нацыю, якая ведае сваё месца ў гісторыі і не мае ўнутранага канфлікту па гэтаму пытанню. Можна сказаць, што сучасныя грамадзяне Беларусі ў большай ступені нацыя, чым грамадзяне Украіны. Украіне ёсць чаму павучыцца ў Беларусі. У Беларусі ідзе працэс будовы нацыі, і Украіна ў параўнанні з нашай суседкай прайграе — у нас няма такога цэласнага бачання ўнутранай палітыкі і асэнсаваных дзеянняў, накіраваных на пошук нацыянальнай ідэнтычнасці.

“Частный кореспондент (Украіна)


Якую мэту пераследуе Мінск, робячы стаўку на фінансавую самастойнасць вёскі? Па-першае, скончыць з дробнымі стратнымі прадпрыемствамі, якія працуюць з адмоўнай рэнтабельнасцю, але трымаюцца дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Па-другое, прымусіць мясцовых вытворцаў быць больш канкурэнтаздольнымі ў рынкавых умовах. І па-трэцяе, спадабацца Маскве. Сёння беларускія малочнікі і цукровыя заводы дэмпінгуюць на расійскім рынку менавіта дзякуючы датацыям. А нашы сяляне, не маючы такой дапамогі, апынуцца ў страце.Так ці інакш, Лукашэнка задумаў адважны эксперымент. Практычна ў кожнай краіне сельская гаспадарка з’яўляецца стратным сектарам і падтрымліваецца дзяржавай.

“Известия (Расія)

Каментаваць