Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-22 траўня

За месяц да ўкраінска-ватыканскай сустрэчы візіт у Ватыкан, у гэтую цытадэль каталіцкай рэлігіі, нанёс іншы лідэр славянскага свету — Аляксандр Лукашэнка. У выпадку з беларускім кіраўніком візіт меў хутчэй рэкламны характар — дзейнасць Бенядзікта XVI знаходзіцца пад татальнай увагай усёй сусветнай прэсы, у той час як пра Лукашэнку, акрамя мянушкі «апошні дыктатар», у свеце нічога не вядома.

«Глобалист» (Расія)

Мы можам прапанаваць нашым новым суседзям вярнуцца ў фармат адзінай дзяржавы. Уступайце ў Расійскую Федэрацыю ў якасці федэральных акругаў. Вось, напрыклад, Беларусь. Мінская восьмая федэральная акруга. І там будуць унутраныя кошты Расіі, і не трэба будзе перад Бруселем прыніжацца, Маскве хлусіць. Аднак не хоча гэтага Лукашэнка. Ён, сялянскі сын, хоча быць гаспадаром, атаманам, бацькам.

«Независимая газета» (Расія)

«Не ўяўляю сабе Лукашэнку, які вядзе блог.

«Маркетинг и Консалтинг» (Расія)

Беларуская дэлегацыя ўразіла ўсіх гасцей конкурсу («Еўрабачанне») бясплатнай раздачай марозіва і глазураваных сыркоў у першыя дні працы (па чутках, пасланцы Аляксандра Лукашэнкі прывезлі ў «Алімпійскі» каля 16 тысяч порцый марозіва і 90 тысяч сыркоў). Аднак гэта акцыя першага месца выканаўцу, які рэкламаваўся падобным чынам, не прынесла.

«Деловой Петербург» (Расія)

Зараз Беларусь, якая знаходзіцца ў дастаткова складанай сітуацыі ва ўмовах крызісу, гандлюе сабой, сваёй падтрымкай, прапануючы сябе ў якасці патэнцыйнага сябра і партнёра не толькі Расіі і Еўропе, аднак і Кітаю. Робіцца гэта дастаткова добра. У гэтым сэнсе я не бачу ні асаблівых правалаў, ні асаблівых поспехаў у нашых адносінах зараз і ў будучым. І тут больш чым у іншых краінах справядлівая думка пра тое, што кожны наступны лідэр можа аказацца больш складаным і менш прамаскоўскім. У гэтым вельмі сур’ёзная праблема. З Лукашэнкам вельмі складана, аднак у перспектыве будзе яшчэ складаней.

Сайт партыі «Союз правых сил» (Расія)

Каментаваць