Замежныя СМІ пра Беларусь: 17- 23 снежня

Без дэмакратыі Беларусь ніколі не стане паўнавартаснай незалежнай дзяржавай і будзе заставацца ў ценю расійскай геапалітыкі. У той жа час без суверэнітэту ў Беларусі не сфармуецца дэмакратычная сістэма, бо аўтарытарызм утрымлівае рэспубліку ў сферы ўплыву Расіі. Адзіным пытаннем з’яўляецца, ці хопіць у нацыянальных сіл краіны на гэта часу.

Без дэмакратыі Беларусь ніколі не стане паўнавартаснай незалежнай дзяржавай і будзе заставацца ў ценю расійскай геапалітыкі. У той жа час без суверэнітэту ў Беларусі не сфармуецца дэмакратычная сістэма, бо аўтарытарызм утрымлівае рэспубліку ў сферы ўплыву Расіі. Адзіным пытаннем з’яўляецца, ці хопіць у нацыянальных сіл краіны на гэта часу. Імкненне Масквы рэалізаваць такі геапалітычны праект, як Еўразійскі саюз, няздольнасць Лукашэнкі гэтаму процідзейнічаць ствараюць рэальную пагрозу страты суверэнітэту Беларусі, што на доўгі час затармозіць не толькі развіццё дэмакратыі ў рэспубліцы, але і нацыянальнае адраджэнне.

Gazeta.ru (Расія)


Шэраг аналітыкаў называе Расію новым гульцом у барацьбе за палітычныя прыхільнасці беларусаў — асабліва пасля таго, як кіраўніцтва карпарацыі “Газпрам паабяцала ўдвая падняць зарплату беларускім працоўным набытага ёй “Белтрансгаза. Але прэзідэнт Лукашэнка з падобнымі ўплывамі будзе змагацца. Гэты год быў цяжкім для ўлады, і менавіта ў сілу эканамічных цяжкасцяў улады давялося ўмацоўваць сілавы складнік рэжыму. Вобразна кажучы, цяпер улада ў Беларусі сядзіць на іголках. Нязручна, але мае намер уседзець.

ВВС (Вялікабрытанія)


Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі мае намер прыняць адмысловы закон, закліканы ўзмацніць ціск на афіцыйны Мінск, каб дамагчыся ад улад Беларусі вызвалення палітвязняў. Адным з рычагоў ціску на Аляксандра Лукашэнка, па меркаванні амерыканскіх сенатараў, павінен стаць хуткі ў 2014 года чэмпіянат свету па хакеі.

Delfi (Літва)


Ёсць дзве акалічнасці, якія тлумачаць кантраст паміж цвёрдай рыторыкай ЕС у стаўленні да Лукашэнкі і мяккасцю рэальных мер. Адна з іх — гістарычная. Еўропа не прызвычаілася гуляць мускуламі. За рэдкімі выключэннямі, яна не любіць жорсткія санкцыі і сілавыя рашэнні, а калі ўдзельнічае ў санкцыях, то ўслед за амерыканцамі. Другое — кан’юктурнае. Цяжкая фаза эканамічнага крызісу — не лепшы час заклікаць еўрапейскія дзелавыя колы да згортвання выгоднага бізнэсу. Адна справа — далёкая Сірыя, іншае — бліжэйшы сусед. Некантралюемы выбух і хаос у Беларусі з разрухай і лавінай уцекачоў могуць сасніцца еўрапейцам толькі ў страшным сне.

“Новая газета (Расія)


Эксперты канстатуюць, што ў 2011 годзе ў беларускім грамадстве адбыліся значныя змены, узмацнілася расчараванне ва ўладзе. Але гэта не прывяло да росту колькасці прыхільнікаў істытуцыянальнай апазіцыі.

Deutche Welle (Германія)


А ў Беларусі была плошча Незалежнасці 19-га снежня 2010 года. Плошча бязлітасна разагнаная, рэпрэсаваная, перасаджаная. Гэта быў улюбёны расійскі слоган часоў «каляровых» рэвалюцый — даць рэвалюцыі ў пысу! Вось Лукашэнка і даў — яшчэ не рэвалюцыі, яшчэ маніфестацыі, якая пратэставала супраць дэманстратыўнай фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта краіны. Першых за шматлікія гады выбараў, якія маглі б стаць сапраўдным палітычным змаганнем. І завяршыцца калі не паразай Лукашэнкі, то хоць бы сур’ёзнай дыскусіяй пра будучыню краіны, магчымай у выпадку правядзення другога тура галасавання. А можа, і не было б другога тура — можа, усё і скончылася б у першым. Але толькі мы пераканаліся б у тым, што беларускія апазіцыянеры — не маргіналы, а палітыкі, якіх падтрымліваюць сотні тысяч, калі не мільёны людзей. З такімі канкурэнтамі давялося б лічыцца, іх бы не атрымалася проста не заўважаць, як гэта звычайна адбывалася з любымі апанентамі «бацькі». І апынулася, што для Лукашэнка значна прасцей знішчыць гэтых людзей, чым размаўляць з імі і ведаць пра іх існаванне, іх падтрымцы, іх аўтарытэт.

 “Новая Газета (Расія)

Каментаваць