Замежныя СМІ пра Беларусь: 17 - 23 красавіка

Я думаю, што Лукашэнка, паколькі мужык ён недурны, павінен разумець, што з ім можа адбыцца тое ж самае. Акрамя таго, ходзіць шмат чутак пра ўдзел Расіі. Ва ўсякім разе тое, што Расія відавочна была не на баку Бакіева ва ўсёй гэтай заварушцы, — гэта мне здаецца відавочна. Думаю, што ў Бацькі таксама былі падставы чакаць, што ў выпадку чаго Расія прыйдзе яму на дапамогу. Не прыйдзе. Ён столькі разоў ашукваў, «кідаў», называў усякімі рознымі словамі першых асоб РФ, што чакаць падтрымкі ад іх яму не варта. ЕС таксама наўрад ці будзе ратаваць Бацьку.

Я думаю, што Лукашэнка, паколькі мужык ён недурны, павінен разумець, што з ім можа адбыцца тое ж самае. Акрамя таго, ходзіць шмат чутак пра ўдзел Расіі. Ва ўсякім разе тое, што Расія відавочна была не на баку Бакіева ва ўсёй гэтай заварушцы, — гэта мне здаецца відавочна. Думаю, што ў Бацькі таксама былі падставы чакаць, што ў выпадку чаго Расія прыйдзе яму на дапамогу. Не прыйдзе. Ён столькі разоў ашукваў, «кідаў», называў усякімі рознымі словамі першых асоб РФ, што чакаць падтрымкі ад іх яму не варта. ЕС таксама наўрад ці будзе ратаваць Бацьку. Таму для Бацькі сёння рацыянальна фармаваць групу падтрымкі сярод аўтакратаў. Узбекістан яшчэ ёсць. Туркменістан, натуральна. Ва ўсякім разе, такі аўтакратычны клуб, які, калі што, прыме Лукашэнку. Падумайце, яму наогул няма куды бегчы. У Расію — не. Ва Украіну — не. У ЕС — не. Куды ён уцячэ? Ва Узбекістан і Туркменістан. Усё.

«Эхо Москвы» (Расія)


Я не думаю, што рашэнне Лукашэнкі носіць адназначна скандальны характар. Мне здаецца, што яно ўсіх задавальняе. Расію — паколькі Бакіеву дала прытулак не яна. Казахстан, які таксама не ў захапленні ад таго, каб трымаць на сваёй тэрыторыі Бакіева. Кыргызстан — паколькі Бакіеў апынуўся дастаткова далёка ад тэрыторыі рэспублікі, і ўявіць, што ён раптам дзесьці высадзіцца і ўздыме сваіх прыхільнікаў, складана. Я думаю, што рашэнне Лукашэнкі з’яўляецца кансенсусным. Яно не замінае Лукашэнку далей заставацца маргіналам і ў той жа час захоўвае твар прэзідэнтам СНД у адносінах да калегаў па постсавецкай прасторы.

Русская служба «Радио Свобода» (Расія)



Адкуль такая нервовасць, дзеля чаго трэсці атмасферу, зацягнутую вулканічным попелам? Разгадка простая: Аляксандр Лукашэнка, нібы добры акцёр МХАТу, ужыўся ў кіргізскую сітуацыю на поўную. Тут вам і прапанаваныя акалічнасці, і звышзадача: на ўсёй постсавецкай прасторы ён застаўся самым слабым звяном. Усе апошнія выступы Лукашэнкі нікога не чапаюць. Калі Беларусь можа лёгка «знайсці шчасце» на іншых рынках — поспехаў. Калі ўжо ідуць танкеры з нафтай з Венесуэлы — рыхтуйце порт да прыёму дарагіх госцяў. І гэтак далей. Выснова з усяго сказанага толькі адна. Перад Лукашэнкам стаіць выбар: або ён пагаджаецца з палітыкай Масквы, карыстаецца датацыямі і выконвае свае шматлікія абяцанкі, або ідзе ў «аўтаномку» на пошукі шчасця ў іншых берагоў. З цалкам прадказальным вынікам. Разам з Бакіевым. І без усякай надзеі пасяліцца са сваім сямействам у падмаскоўным катэджным гарадку.

«Сегодня» (Расія)


Галоўнае ў тым, што Расія і ЗША стварылі ўжо другі прэцэдэнт сумесных дзеянняў на постсавецкай прасторы, ці, прынамсі, сталі ўзгадняць свае пазіцыі па тым, як і хто на іх рэагуе. У любым выпадку, пакуль публічных рознагалоссяў у пазіцыях лідэраў Расіі і ЗША з нагоды кіргізскіх падзей няма. У гэтай сувязі афіцыйнаму Мінску трэба тысячу разоў падумаць, як і з чым ехаць у Маскву.

«Регнум» (Расія)

Каментаваць