Замежныя СМІ пра Беларусь: 18 - 24 лютага

«Тым не менш, прыток расійскіх крэдытаў не можа стаць рашэннем структурных праблем Беларусі. Шматлікія эксперты мяркуюць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі Аляксандр Лукашэнка можа зноў вярнуцца да палітыкі арэляў паміж Масквой і Брусэлем: ён будзе хваліць аднаго, каб дамагчыся большага ад іншага. «Маленькія крокі ў бок ЕС — гэта чыста тактычны ход, — уздыхае еўрапейскі дыпламат у Мінску. — Лукашэнка нас ненавідзіць. Гэта сапраўдны homo sovieticus».

«Тым не менш, прыток расійскіх крэдытаў не можа стаць рашэннем структурных праблем Беларусі. Шматлікія эксперты мяркуюць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі Аляксандр Лукашэнка можа зноў вярнуцца да палітыкі арэляў паміж Масквой і Брусэлем: ён будзе хваліць аднаго, каб дамагчыся большага ад іншага. «Маленькія крокі ў бок ЕС — гэта чыста тактычны ход, — уздыхае еўрапейскі дыпламат у Мінску. — Лукашэнка нас ненавідзіць. Гэта сапраўдны homo sovieticus». За выключэннем пралічанай крытыкі ў адрас Масквы, адзіным сапраўдным актам непадпарадкавання з боку Аляксандра Лукашэнкі можна назваць хіба што адмову прызнаць незалежнасць сепаратысцкіх грузінскіх рэспублік Паўднёвая Асеція і Абхазія пасля вайны ў жніўні 2008 года. Што да ўсяго астатняга, нягледзячы на непрыязнасць у адносінах паміж беларускім лідарам і Уладзімірам Пуціным, Мінск упэўнена рухаецца па арбіце свайго вялікага суседа.

«Le Monde» (Францыя)


Паступова пазірае ў бок суседніх краін і мясцовы бізнэс. Нядаўна былі апублікаваны дадзеныя параўнальнага даследавання ўмоў вядзення бізнэсу ў краінах — сябрах Мытнага саюзу, праведзенага экспертамі аналітычнага Ліберальнага клуба. Паводле іх, у Беларусі налічваецца 18 падатковых выплат, у Расіі — 9, у Казахстане — 7. У гэтых умовах няма ніякіх сур’ёзных падстаў меркаваць, што ў Беларусь пацячэ капітал краін-удзельніц АЭП. Наступная пагроза ад АЭП, па меркаванні экспертаў, выявіцца пазней. Гаворка ідзе пра тое, што беларускія кампаніі не змогуць вытрымаць канкурэнцыю са сваімі расійскімі і казахстанскімі калегамі нават на ўнутраным рынку. З-за АЭП можа зачыніцца каля 10–15% беларускіх прадпрыемстваў. Лагічна, што іх месца зоймуць мацнейшыя — расійскія.

«Независимая газета» (Расія)


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выгнаў расійскую газавую кампанію «Итера» з самага буйнага горадабудаўнічага праекта ў Мінску — дзелавога цэнтра «Мінск-Сіці» — і даручыў чыноўнікам знайсці новага інвестара. Кошт праекта складае амаль 5 мільярдаў долараў. Палітолагі лічаць, што рашэнне Лукашэнкі палітычнае. Цяпер кітайцы — першыя інвестары ў Беларусі. Расія субсідуе ўладу за кошт зніжак на нафту і газ і імпарту беларускіх прадуктаў і патрабуе прыватызацыі. Еўропа крэдытуе ў абмен на палітычныя рэформы. У кітайцаў няма патрабаванняў, і яны забяспечваюць рэспубліцы жывыя грошы. Удзельнікі будаўнічага рынка ўпэўнены, што новага інвестара ўжо знайшлі, інакш «Итера» не была б так хутка выключана з праекта.

«Укррудпром» (Украіна)


Ці ёсць жыццё на планеце Беларусь ніжэй адзнакі ў 200 долараў на месяц? Спантанныя страйкі, якія ўспыхваюць то там, то сям, паказваюць, што няма. І для Лукашэнкі яны значна небяспечней, чым арганізаваныя напады апазіцыянераў — стандартнай і праверанай «вакцыны» супраць гэтай хваробы ў беларускіх уладаў няма.

«Росбалт» (Расія)

Каментаваць