Замежныя СМІ пра Беларусь: 18 - 24 чэрвеня

Стабільная яшчэ ўчора Беларусь сёння развальваецца ад амаль штодзённых скачкоў інфляцыі. І выратаваць Аляксандра Лукашэнку, які губляе ўладныя рычагі, можа толькі распродаж дзяржаўнай уласнасці ў інтарэсах замежных крэдытораў.

From.ua (Украіна)

Пратэсты супраць шырокіх санкцый паступілі з боку Італіі і Латвіі, дзвюх дзяржаў са значнымі дзелавымі інтарэсамі ў Беларусі. Аднак у канчатковым выніку дыпламаты прынялі рашэнне на карысць самага поўнага набору санкцый з усіх магчымых.

«Independent» (Вялікабрытанія)

Меры, якая прымае Беларусь (абмежаванні крэдытавання і куплі валюты прыватнымі прадпрымальнікамі, якія закупляюць расійскія камплектуючыя), з’яўляюцца парушэннем дамоваў Мытнага саюза і зоны свабоднага гандлю. Страты ад такіх абмежаванняў складаюць дзясяткі мільёнаў долараў. Пагрозы могуць застацца пагрозамі — Лукашэнка цяпер не ў тых умовах, каб не выконваць патрабаванні Расіі па крэдыце, а акрамя крэдыту іншых мер па выйсці з крызісу ў Беларусі не відаць. Словы пра закрыццё межаў і абмежаванне імпарту сведчаць пра эканамічную агонію беларускага рэжыму.

«Ведамасці» (Расія)

Аднак і атрыманне крэдытаў можа не выратаваць беларускую эканоміку, лічаць эксперты. Гэтыя крэдыты дапамогуць выйсці з бягучай сітуацыі, гэта значыць прытармазіць падзенне. Але насамрэч іх хопіць у лепшым выпадку для таго, каб забяспечыць існаванне рэспублікі да канца года, крыху ўзняць узровень жыцця і стабілізаваць сітуацыю. Але насамрэч з новага года праблемы паўстануць па-новаму. Не сакрэт, што крэдыты пойдуць не на рэструктурызацыю эканомікі, яны будуць выдаткаваны на падтрыманне статус-кво.

«Аззатык» (Казахстан)

У Лукашэнкі засталося 2–3 гады. Гэты тэрмін у яго апошні, таму што апошнія прэзідэнцкія выбары паказалі: нягледзячы на тое, што ён трымаў уладу, ён не мог вырашыць ніводнай унутрыпалітычнай, знешнепалітычнай ці эканамічнай праблемы. Той крызіс, які разгарнуўся, толькі лішні раз даказвае неэфектыўнасць дзейснай мадэлі ва ўмовах атрымання датацый з боку Расіі. У 2015 годзе пройдуць новыя прэзідэнцкія выбары, прыйдуць новыя палітычныя сілы, якія, магчыма, змогуць утаймаваць той палітычны і эканамічны крызіс, што да гэтага часу разгорнецца ў Беларусі.

«Хвиля» (Украіна)

Каментаваць