Замежныя СМІ пра Беларусь: 18-24 снежня

4 снежня жыхары Беларусі назіралі нешта беспрэцэдэнтнае: дзевяці кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі дазволілі крытыкаваць Лукашэнку ў прамым эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Але дэмакратычны «прасвет» апынуўся толькі чарговым блефам Лукашэнкі ў яго гульнях, дзе ён закідвае вудачку для Масквы. У апошнія гады Лукашэнка сварыцца з Крамлём, і ягоны галоўны сродак абароны — высілкі зблізіцца з Захадам. Відавочна, рэальных намераў увесці дэмакратыю ніколі не было. Усё гэта было толькі пантамімай, закліканай прымусіць Расію да перамоваў.

4 снежня жыхары Беларусі назіралі нешта беспрэцэдэнтнае: дзевяці кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі дазволілі крытыкаваць Лукашэнку ў прамым эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Але дэмакратычны «прасвет» апынуўся толькі чарговым блефам Лукашэнкі ў яго гульнях, дзе ён закідвае вудачку для Масквы. У апошнія гады Лукашэнка сварыцца з Крамлём, і ягоны галоўны сродак абароны — высілкі зблізіцца з Захадам. Відавочна, рэальных намераў увесці дэмакратыю ніколі не было. Усё гэта было толькі пантамімай, закліканай прымусіць Расію да перамоваў. Пасля таго, як дамова была дасягнутая, Лукашэнка, не саромеючыся, задушыў апазіцыю.

«The Time» (ЗША)



Паспрабаваўшы ўсе магчымыя сродкі для дэмакратызацыі Беларусі, ЕС вымушаны прызнаць, што яго дзеянні поспеху не маюць. Як далей выбудоўваць адносіны з гэтай краінай, яшчэ павінна вырашыцца, але ўжо цяпер неабходна зноў увесці супраць Лукашэнкі санкцыі, якія былі адменены год таму.

«Frankfurter Allgemeine» (Германія)


Выхад людзей — сур’ёзны званок для стабільнасці рэжыму. Пакуль Лукашэнка гэтага не разумее. Як гісторык, ён павінен памятаць, што некаторыя палітыкі, якія адчуваюць сваю палітычную смерць, пачынаюць адкручваць гайкі і праводзіць лібералізацыю. У выпадку з Лукашэнкам хуткім часам лібералізацыі ў краіне чакаць не варта. Курс застаецца ранейшы. Беларусь уступае ў 4-ю пяцігодку Лукашэнкі расколатай, як ніколі раней. Нічога добрага чарговы тэрмін Лукашэнкі для Беларусі не нясе. Расія і Еўропа зноў атрымліваюць праблемнага і неадэкватнага суседа яшчэ на 5 гадоў.

«РЭГНУМ» (Расія)



Спадар Лукашэнка зараз можа меркаваць, што ў яго атрымаецца абаперціся на Маскву, якая абвясціла разгон дэманстрацый «унутранай справай Беларусі». Але заходнія ўрады павінны зрабіць так, каб ён заплаціў высокі кошт за свае паводзіны. Санкцыі супраць спадара Лукашэнкі і яго бліжэйшых саўдзельнікаў павінны быць адноўлены і ўзмоцнены… Падзеі ў Беларусі даюць прэзідэнту Бараку Абаме шанец праверыць, ці не распаўсюджваецца «перазагрузка» ў адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам таксама на Беларусь. Крэмль мае досыць уласных падставаў не любіць містэра Лукашэнку. Магчыма, надышоў момант заахвоціць урад Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад сваіх імперыялістычных амбіцый у рэгіёне і дапамагчы ў ізаляцыі рэжыму, у якім даўно наспелі змены.

«The Washington Post» (ЗША)


Рэакцыя кіраўніцтва Польшчы і Літвы — гэтыя краіны гучней іншых заклікалі да вываду Беларусі з расійскай арбіты, — характарызуецца адным словам «шок».

«The Wall Street Journal» (ЗША)

Каментаваць