Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-25 траўня

Паказальна, што самі беларускія бізнэсмэны ўсё часцей аддаюць перавагу таму, каб інвеставаць за мяжой. Беларускія бізнэсмэны ведаюць: іх улады часта мяняюць заканадаўства, у тым ліку падатковае, «кошмарят» бізнэс пазапланавымі праверкамі, навязваюць планы па вытворчасці і экспарту прадукцыі (не выканаеш — можаш пазбавіцца абяцаных падатковых ільготаў), не даюць без дазволу кантралюючых органаў праводзіць скарачэнні працоўных месцаў і г. д.

Паказальна, што самі беларускія бізнэсмэны ўсё часцей аддаюць перавагу таму, каб інвеставаць за мяжой. Беларускія бізнэсмэны ведаюць: іх улады часта мяняюць заканадаўства, у тым ліку падатковае, «кошмарят» бізнэс пазапланавымі праверкамі, навязваюць планы па вытворчасці і экспарту прадукцыі (не выканаеш — можаш пазбавіцца абяцаных падатковых ільготаў), не даюць без дазволу кантралюючых органаў праводзіць скарачэнні працоўных месцаў і г. д. Плюс да ўсяго бізнэс павінен быць гатовы да палітычных рызыкаў: нядаўнія санкцыі ЕС у дачыненні да «кашалькоў» Лукашэнкі паказалі, што папакутаваць могуць і лаяльныя яму бізнэсмэны.

«Независимая газета», (Расія)


Замест Вашынгтона месцам першага афіцыйнага візіту Уладзіміра Пуціна стане Мінск. Такое рашэнне мае вялікае сімвалічнае значэнне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які апынуўся ў дыпламатычнай ізаляцыі і атрымаў тытул «апошняга дыктатара Еўропы», рады прыняць свайго расійскага калегу. У Масквы няма сапраўдных сяброў, а толькі дзяржавы-кліенты, якіх прыцягвае яе танны газ. Крэмль не здолеў аднавіць свой уплыў у Кіеве, у выніку чаго цяпер ён робіць стаўку на Беларусь і Казахстан для стварэння эканамічнага і палітычнага блока. Тым не менш, яны не могуць даць яму ні новых тэхналогій, ні перспектыў эканамічнага росту.

«La Tribune» (Францыя)


Новы «лепшы сябар» Лукашэнкі — Кітай. Калі нейкі час таму Расія была галоўным і асноўным спонсарам і філантропам, то зараз Бацька адчуў сябе больш вольна — Кітай не стамляецца ўкладаць у Беларусь мільярды. Крэмль у выніку патрапіў у складанае становішча. З аднаго боку, не жадае, каб непрадказальная рэспубліка ў плане эканомікі стала пракітайскай. З іншага — колькі было канфліктаў якраз у гэтай сферы паміж Мінскам і Масквой, аж да «малочных» і іншых гандлёвых войнаў.

«Свободная пресса» (Украіна)


Эксперты мяркуюць, што Лукашэнка можа ўсё ж выканаць сваё абяцанне і вызваліць палітвязняў па амністыі да Дня рэспублікі, які адзначаецца 3 ліпеня. Інакш навошта пачынаць гаворку пра новыя праграмы з ЕБРР і МВФ. Да таго ж, улады, верагодна, усведамляюць, якія пагрозы ў сярэднетэрміновай перспектыве чакаюць нацыянальную эканоміку.

«Газета.Ру» (Расія)


Ацэнка беларускіх актываў падпадае пад сумнеў большасці аўтарытэтных экспертаў, паколькі лічбы ўжо балюча моцна завышаныя, у той час як уласна прадпрыемствы, як правіла, нічога асаблівага сабой не ўяўляюць. Некаторую каштоўнасць з пункту гледжання інвестараў уяўляюць добрасумленныя і кваліфікаваныя кадры, якія працуюць на гэтых прадпрыемствах, і толькі. Тым не менш, у Беларусі сур’ёзна спадзяюцца, што «новы» расійскі прэзідэнт мае намер актывізаваць перамовы пра прыватызацыю. На тых жа «бязмежных» умовах — без кантрольнага пакета акцый і іншых гарантый. Усё ж, наша братэрская рэспубліка — дзіўная краіна! У тым ліку, дзіўная і беспрэцэдэнтным нахабствам свайго кіраўніка.

«Хорошие новости» (Расія)

Каментаваць