Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-25 лістапада

Сёння перад эканомікай пытанне рэфармавання паўстала як ніколі востра. Паслухмяная беларуская наменклатура нават асмелілася спрачацца з прэзідэнтам, даказваючы неабходнасць рэформаў. Інакш, атрымаўшы танныя энерганосьбіты, Беларусь зноў падсядзе на расійскую энергетычную іголку, злезці з якой без поўнай страты суверэнітэту ўжо не зможа ніколі. Лукашэнка, забараняючы рэформы, сур’ёзна разлічвае вярнуць у 2012 годзе энергетычныя датацыі.

«Независимая газета» (Расія)

Сёння перад эканомікай пытанне рэфармавання паўстала як ніколі востра. Паслухмяная беларуская наменклатура нават асмелілася спрачацца з прэзідэнтам, даказваючы неабходнасць рэформаў. Інакш, атрымаўшы танныя энерганосьбіты, Беларусь зноў падсядзе на расійскую энергетычную іголку, злезці з якой без поўнай страты суверэнітэту ўжо не зможа ніколі. Лукашэнка, забараняючы рэформы, сур’ёзна разлічвае вярнуць у 2012 годзе энергетычныя датацыі.

«Независимая газета» (Расія)


Беларусь як дзяржава знаходзіцца на мяжы банкруцтва: са студзеня інфляцыя імкліва павялічваецца, і, паводле прагнозаў міністэрства эканомікі, да канца года яна павінна скласці 100%. Кошты на прадукты выраслі ўтрая. На працягу шматлікіх гадоў Беларусь жыла не па сродках. Лукашэнка невысокай думкі пра свабодную рынкавую эканоміку. Расія ў 2007 годзе павялічыла кошт на нафту і прыродны газ, а праз год адбыўся сусветны эканамічны і фінансавы крызіс. У выніку прадпрыемствы ва ўсім свеце змушаны былі пайсці на значнае скарачэнне персаналу, а былы дырэктар саўгаса працягваў дзейнічаць так, як быццам нічога не адбылося. Большасць буйных прадпрыемстваў у Беларусі ўсё яшчэ знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. У апошні час ходзяць чуткі пра тое, што сотні гэтых прадпрыемстваў павінны быць прыватызаваныя за сімвалічны кошт у некалькі еўра.

«Spiegel» (Германія)


Супярэчлівыя ўказанні Лукашэнкі, па меркаванні экспертаў, сведчаць пра калапс улады, які ў выніку толькі ўзмоцніць усе негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. У большасці сваёй яны адмаўляюць верагоднасць таго, што Беларусь зможа выйсці з крызісу без змены ўлады.

«Новое время» (Арменія)


Ключавым момантам у ціску на беларускі рэжым будзе супольная пазіцыя ЗША і ЕС па пытанні вылучэння Міжнародным валютным фондам крэдыту Беларусі ў памеры 8 мільярдаў долараў. У сваёй афіцыйнай заяве, апублікаванай пасля таго, як дэлегацыя фонду вярнулася з Мінска ў мінулым месяцы, МВФ досыць выразна даў зразумець, што вылучэнне крэдыту рэжыму Лукашэнка хуткім часам не адбудзецца.

«Voice of America» (ЗША)


Узнікае пытанне: што ж сама РФ будзе рабіць з расійска-беларускім эканамічным супрацоўніцтвам праз яшчэ пару гадоў? Зразумела, што адразу ж пасля ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю шматлікія нормы, з якімі пагадзіліся расійскія перагаворшчыкі, дзейнічаць не будуць. Пройдзе два, максімум тры гады — і Маскве давядзецца прызнаць, што адносіны з Мінскам, якія дазволілі дыктатару Аляксандру Лукашэнку выбудаваць на тэрыторыі Беларусі адну з самых неэфектыўных эканомік еўрапейскага кантынента, зараз не проста невыгодныя Расіі, але і супярэчаць яе міжнародным абавязальніцтвам. Менавіта таму РФ варта задумацца не пра тое, як абараніць Беларусь ад Украіны, а пра тое, як абараніць яе ад самой сябе.

«Коммерсантъ» (Украіна)

Каментаваць