Замежныя СМІ пра Беларусь: 1- 6 студзеня

Лукашэнка мог бы змяніць старшыню Цэнтрвыбаркаму, калі б планаваў пачаць нешта рэфармаваць у практыцы правядзення выбараў ці хоць бы паказаць адпаведны намер. Пакуль, мабыць, усё застанецца, як ёсць. Таму Лукашэнка і пакідае Ярмошыну на пасадзе. Сфармаваны склад Цэнтрвыбаркаму не здольны самастойна прымаць рашэнні або нават прапанаваць меры па дэмакратызацыі выбарчай практыкі. Гэта цалкам правераныя людзі, якія даказалі сваю лаяльнасць рэжыму.

“Delfi (Літва)

Лукашэнка мог бы змяніць старшыню Цэнтрвыбаркаму, калі б планаваў пачаць нешта рэфармаваць у практыцы правядзення выбараў ці хоць бы паказаць адпаведны намер. Пакуль, мабыць, усё застанецца, як ёсць. Таму Лукашэнка і пакідае Ярмошыну на пасадзе. Сфармаваны склад Цэнтрвыбаркаму не здольны самастойна прымаць рашэнні або нават прапанаваць меры па дэмакратызацыі выбарчай практыкі. Гэта цалкам правераныя людзі, якія даказалі сваю лаяльнасць рэжыму.

“Delfi (Літва)


У Беларусі ёсць сацыяльны кантракт. Насельніцтва не прэтэндуе на вялікія палітычныя свабоды, але ўлада павінна забяспечваць сацыяльныя гарантыі, стабільнасць. У 2010 годзе Лукашэнка па аб’ектыўных прычынах пачаў парушаць умовы гэтага кантракту. Грошай у бюджэце не стала. З’явіліся праблемы з вядучымі прадпрыемствамі. А ў 2011 годзе ўпершыню паўстала пытанне пра тое, што ўжо могуць мець месца банкруцтвы, закрыццё прадпрыемстваў. Гэта для сацыяльна арыентаванай беларускай эканомікі — поўны крах. І тут як нельга дарэчы прыйшлася наша прапанова пра льготы на газ і на энерганосьбіты ў цэлым. Чатыры гады Лукашэнка выйграў. Гэта будзе 2015 год, па разліках эканамістаў, яму больш нічога не застанецца прадаваць. Там яшчэ ёсць нейкія мінімальныя актывы, але больш у беларускай эканоміцы гандляваць няма чым.

“Голос России (Расія)



У новы год Беларусь увайшла з новым органам, які падпарадкаваны непасрэдна Аляксандру Лукашэнку. Новая, падобная на амерыканскі ФБР спецыяльная служба павінна дапамагчы прэзідэнту ўтрымаць уладу. Служба называецца Следчы камітэт. Яна падпарадкавала сабе фактычна ўсіх беларускіх следчых і прыняла ўсе следчыя справы ў краіне. Стварэнне новага органу следства на фоне таго, як іншыя згубілі гэтую функцыю, — рэвалюцыя ў сістэме ўлады. Аляксандр Лукашэнка, які, як і іншыя аўтарытарныя правадыры, здаецца, баіцца палацавага перавароту, утрымліваў шэраг спецыяльных службаў. Гэта прыводзіла да войнаў паміж групоўкамі. У апошнія часы ўплыў сілавікоў дадаткова вырас. Баючыся іхняй фронды, Лукашэнка стварыў новы суперорган, які будзе кантраляваць усіх. Змены ў структуры службаў таксама звязаны з эканамічным крызісам і падзеннем папулярнасці Лукашэнкі.

“Gаzeta Wyborcza (Польшча)


З вельмі высокім узроўнем верагоднасці працягнуцца два вельмі негатыўных працэсы ў Беларусі: па-першае, адток кваліфікаваных кадраў і таленавітай моладзі, першым чынам, у Расію, па-другое — высокая інфляцыя, якая ўжо негатыўна адбілася як на курсе нацыянальнай валюты Беларусі (беларускага рубля), так і на прыбытках шырокіх мас насельніцтва. У сваю чаргу, адміністратыўнае ўмацаванне беларускага рубля разам з іншымі фактарамі прывядзе да павелічэння адмоўнага сальда гандлёвага балансу Беларусі.

“REGNUM (Расія)

Каментаваць